Tag: Юля Цімафеева

Выходзіць двухмоўная кніга вершаў і калажоў Юлі Цімафеевай

Берлінскае выдавецта Edition Frölich здало ў друк новую кнігу-білінгву Юлі Цімафеевай “Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы”. Цяпер на яе адкрыты перадпродаж у нямецкіх анлайн-кнігарнях, падзялілася навіной аўтарка ў фэйсбуку. “1 прадмова, 31 калаж, 30 вершаў па-беларуску і ў цудоўным нямецкім […]

9 жніўня ў Гданьску — кніжны кірмаш, Бахарэвіч, Цімафеева і не толькі

У Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ЕЦС) 9 жніўня пройдзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Годнасці. Сярод іншага горад наведаюць беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі. У зімовым садзе ЕЦС (pl. Solidarności, 1) з 13:00 да 20:00 разгорнецца кірмаш, дзе можна будзе набыць унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі выдавецтваў “Камунікат”, Gutenberg Publisher, […]

Купалаўцы пакажуць спектаклі паводле Бахарэвіча, Знака і не толькі

Тэатральная група “Вольныя Купалаўцы”, якая працуе ў эміграцыі і працягвае традыцыі менскага тэатра імя Янкі Купалы, падзялілася рэпертуарам на верасень і кастрычнік у Варшаве. З чатырох спектакляў 3 — паводле твораў беларускіх аўтараў і аўтарак. 2, 3 верасня — спектакль “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”, паводле адной з частак рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, […]

Кнігі і вандроўкі — на фэсце ў Швецыі Алексіевіч, Цімафеева і Бахарэвіч

З 17 па 20 ліпеня ў шведскай камуне Ар’еплуг (Arjeplogs) пройдзе фестываль Bok & Vandring (Кнігі і вандроўкі), які арганізуе культурная мэнэджарка, шведская фатографка і аўтарка Марыя Сёдэрберг, піша Reform. Падчас фестывалю адбудзецца некалькі выступаў беларускіх літаратараў. 18 і 19 ліпеня — Юлі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча. “Новыя пераклады маіх вершаў зрабіў Мікаль Нюдаль. Альгерд […]

“Папяровы голем” Бахарэвіча ўвосень выйдзе па-нямецку

Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta анансавала свае выдавецкія планы на восень у межах серыі “Кнігі з усходняй Еўропы”. Сярод іншага чакаецца выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем” і эсэ Тані Арцімовіч. Над перакладам кнігі Альгерда Бахарэвіча працуе Магдалена С. Фогт. “Летась у красавіку Магдалена пачала вучыць беларускую мову — з уласнае […]

Юля Цімафеева напісала паэтычную гісторыю свайго роду

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы канцэптуальны зборнік вершаў Юлі Цімафеевай з назвай “Кровазварот”, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі. “Я хачу падзякаваць маёй сям’і: маім бацькам і цёткам, — за тое, што шчодра дзяліліся са мной […]

Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы

Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]

Беларускія аўтары ў Польшчы: афіша снежня

Цягам снежня ў Польшчы пройдзе шэраг анлайн і афлайн мерапрыемстваў з удзелам беларускіх літаратараў. Ад “Дзён салідарнасці на Віле Дэцыюша” да прэзентацыі новая кнігі Андрэя Хадановіча. 7 СНЕЖНЯ ў Кракаве пройдзе чарговае мерапрыемства “Культура ў выгнанні. Дні салідарнасці на Віле Дэцыюша”. Гэта пэўны адказ на паглыбленне крызісу дэмакратычных каштоўнасцяў і […]

Юля Цімафеева ў падкасце “Адкуль бяруцца кнігі”

Госцяй чарговага падкасту “Адкуль бяруцца кнігі”, які выходзіць у межах праекту “Літрадыё” стала паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева. Аўтарка расказвае пра дакументальную паэзію, якая згладжвае рэчаіснасць, пра напісанне “Менскага дзённіка” ў пальчатках ангельскай мовы, пра захапленне калажамі ды пра мастацтва Ансельма Кіфера і Луіз Буржуа, якія заўжды натхняюць. Юля Цімафеева — паэтка, урошчаная каранямі ў свой […]

Алексіевіч атрымае ўзнагароду і прачытае лекцыю ва Утрэхце

У межах Міжнароднага літаратурнага фестывалю (ILFU), які пройдзе ў нідэрландскім горадзе Утрэхт з 21 верасня па 5 кастрычніка, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч атрымае адмысловую ўзнагароду імя Бэль ван Зёйлен (Belle van Zuylenring) і прачытае адкрытую лекцыю. Узнагароджанне ювелірным арт-аб’ектам, які называюць пярсцёнкам Бэль ван Зёйлен, адбудзецца 28 верасня ў 19:30, […]