Аўтары медыя-праектаў “Трызуб і Пагоня” і “Сармат” кампаніі “Будзьма беларусамі” Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч 25 верасня завітаюць на кніжны кірмаш у Любліне. Яны выступяць з дыскусіяй-выставай “Гонар і Годнасць”, падчас якой раскрыюць міфы і праўду пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага.
Што такое шляхта? Як і за кім “паны” ваявалі? Дзе жылі? На якой мове размаўлялі? Як выхоўвалі дзяцей? Як зараблялі грошы? Гутарка пойдзе пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?
Падчас дыскусіі чакаецца не толькі шчырая гутарка пра жыццё старабеларускай шляхты, але і дэманстрацыя рэканструяваных зброі і адзення часоў ВКЛ.

25 верасня
13:00
Lubelskie Targi Książki (Targi Lublin, Dworcowa 11)
Мерапрыемствы ладзяцца ў межах праграмы “ArtPower Belarus” у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі”.






