Выйшаў новы том “Даследаванняў і матэрыялаў” Міколы Хаўстовіча

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта выйшаў трынаццаты том з серыі “Даследаванні і матэрыялы” прафесара Кафедры Беларусістыкі Мікалая Хаўстовіча.

ХІІІ том “Даследаванняў і матэрыялаў” прысвечаны гісторыі і тэксталогіі беларускае літаратуры XVIII–XIX стст. У ім даследуюцца: беларуская калядка XVIII ст., лісты Яна Чачота з уральскае высылкі, раннія рукапісныя і друкаваныя версіі паэмы “Тарас”, а таксама нядаўна выяўлены беларускамоўны верш Арцёма Вярыгі-Дарэўскага.

Том уводзіць у навуковы зварот новыя крыніцы і ўдакладняе гісторыю іх бытавання.

Па інфармацыю пра набыццё тома звяртайцеся на кафедру.