Выдавец Раман Цымбераў паведаміў у сацсетках, што з 8 лютага ў продаж паступіць першы том “Энэіды” Вергілія, у які ўвойдуць кнігі з першай па шостую. Перакладчык класічнага старажытнарымскага эпасу — Лявон Баршчэўскі. За апошні час выйшаў шэраг старажытных эпасаў у перакладах паліглота Лявона Баршчэўскага — старажытнагрэцкая паэма Гамера “Іліяда”, месапатамскі […]
Tag: эпас
“Эпас пра Гільгамеша” ўпершыню па-беларуску
У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет “Эпас пра Гільгамеша” ў перакладзе філолага і паліглота Лявона Баршчэўскага. Пераклад гэтага выдання выкананы збольшага паводле акадскай “нінэвійскай версіі”, найбольш імаверным аўтарам якой быў заклінальнік Сін-леке-ўніні з Вавілону, які жыў каля ХІІ ст. да н. э. “Эпас пра Гільгамеша”, які ў розных моўных і […]
Другое выданне “Іліяды” па-беларуску выйшла ў Польшчы
У выдавецтве Polackija Labirynty, якое цяпер выпускае беларускія кнігі ў Польшчы, выйшла другое выданне поўнага перакладу эпічнай паэмы Гамера “Іліяда”. Перакладчык Лявон Баршчэўскі, які здзейсніў пераклад за 128 дзён, перагледзеў і папраўвіў тэкст, удакладніў каментары. Міфалагічна-гераічны эпас “Іліяда”, стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму […]
Другі том “Іліяды” Гамера выйшаў з друку
Выдавецтва “Энцыклапедыкс” следам за першым надрукавала другі том “Іліяды” Гамера, які ўключае яшчэ 12 песень старажытнай гераічнай паэмы. Гэта працяг выдання перакладу са старагрэцкай мовы, які здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі. “Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. […]
“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове
У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі. “Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. […]