31 жніўня ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці адкрыецца Дзень беларускага пісьменства. Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падкрэсліў, што Дзень беларускага пісьменства “пройдзе пад знакам важнейшых юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Таксама ў мерапрыемствах свята будзе адлюстравана тэматыка Года якасці”. У праграме […]
Tag: Берасце
Берасцейскае вогнішча: Анатоль Шушко
Шчыры. Ёсць такая парода людзей – ужываю тут слова парода, як ужывалі яе мае бабулі: у вызначэнні людзей з яскравымі асаблівасцямі. Дык вось, Анатоль быў шчыры. Радасна на душы – дзяліўся радасцю, сумна і балюча – не надта хаваў, хоць не помню, каб вінаваціў некага. Шчыры і непасрэдны ў сяброўскай […]
Мост над глыбокай вадой
Першыя сустрэчы часам уразаюцца ў памяць асабліва. Быў пачатак кастрычніка, цёплы, з пажаўцелымі бярозкамі, лісце з якіх сыпалася на драўляны столік у старой альтанцы, зацененай кустамі язміну. З Міколам Купрэевым мяне пазнаёміў сябра. – Вельмі прыемна, – радасна здзівіўся я. – Нядаўна чытаў вашае… – Брэшаш, – без крыўды і […]
Ахоўнік берасцейскага вогнішча
Змясціць у невялікі нарыс такую асобу, як Уладзімір Калеснік, немагчыма. Ягоны шлях яшчэ чакае сваіх грунтоўных даследаванняў, бо ўпоравень з феноменам шасцідзясятнікаў мы маем усе падставы казаць і пра феномен Уладзіміра Калесніка – чалавека і навукоўца, настаўніка і даследчыка, прафесара і рамантыка, які здолеў адзін столькі, колькі льга добрай камандзе […]
“Ёсць Востраў у мяне…”: паэзія Міхася Рудкоўскага
Постаць Міхася Рудкоўскага (1936 – 1991) на Берасцейшчыне знаходзіцца бы трошкі ў ценю іншых – а іх нямала – выбітных асоб.