На “Кніжным возе” (у дастасаванні для тэлефона і на сайце) можна паслухаць дзве новыя аўдыяказкі — “Маленькі Шпрот і яго пачвары” Ганны Янкуты і “Новая скура Вужакі” Аляксандра Карнейчука.
Ганна Янкута напісала прыквел да гісторый пра ката Шпрота і цяпер ён дасяжны толькі ў аўдыяфармаце. Гісторыя вырасла з задумы зрабіць размалёўку для самых маленькіх, тлумачыць аўтарка, таму гісторыя зусім кароткая — у запісе ўсяго 16 хвілін. Вокладку намалявала Лілія Давыдоўская. Адрэдагавала тэкст Наталля Давыдоўская. А за музыку адказвала Аляксандра Грахоўская.
З нагоды выхаду казкі Ганна Янкута правяла анлайн-прэзентацыю на сваім ютуб-канале. На стрыме аўтарка правяла падсумаванне ўсёй Шпрота-прыгоды.
Музыка, дыджэй, музычны журналіст Аляксандр Карнейчук напісаў казку “Новая скура Вужакі”, якая апавядае пра маладую Вужаку, якая ўпершыню ў жыцці ліняе і баіцца, што стане не такой, як раней. Але з дапамогай маці і сяброў яна разумее: змяняецца толькі скура, а сэрца і сяброўства нікуды не знікаюць.
Аляксандр не толькі напісаў тэкст, але агучыў і зрабіў музыку для казкі. Анастасія Рыдлеўская намалявала вокладку.
Кнігу можна слухаць на YouTube, а таксама на “Кніжным Возе”.






