Выдавецтва Gutenberg Publisher анасавала выхад па-беларуску кнігі для дзяцей фінскага пісьменніка Тыма Парвэла “Патэ гуляе ў футбол”. Пераклад з арыгіналу здзейсніў Юры Лашкевіч. Беларускім маленькім чытачам пісьменнік Тыма Парвэл вядомы па кнізе “Эла і сябры”.
Патэ, які быў адным з сяброў Элы, гэтым разам вяртаецца як галоўны герой новай кнігі. Рэч у тым, што Патэ не ўзялі ў футбольную каманду. Таму ён хоча стварыць сваю ўласную і запрасіць туды Мэсі, Раналду і Златана, хаця з імі досыць цяжка звязацца. На шчасце, Патэ знаходзіць прыяцеляў, з якімі, магчыма, удасца сабраць каманду. Але ці здольныя трохлапы сабака, дзевяностагадовы сусед Эйна і мужчына з торбай стаць выдатнымі футбалістамі?


“Патэ гуляе ў футбол” — гэта займальнае вясёлае чытво ў мяккай вокладцы і з чорна-белымі ілюстрацыямі.
Замовіць кнігу можна проста цяпер праз сайт выдавецтва: Gutenbergpublisher.eu.






