Выдавецтва “Пфляўмбаўм” паведаміла, што прадало правы на выданне нямецкага перакладу кнігі беларускай пісьменніцы Юлі Арцёмавай “Я и есть революция”. Нямецкамоўная версія твору мае пабачыць свет у выдавецтве Mauke ўжо ў наступным годзе. Анатацыя: “Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і […]
Tag: анонс
“Лысы чэрап” выпусціў дзве кнігі і анансаваў навінку
Выдавецтва “Лысы чэрап” надрукавала кнігі Ігара Саўчанкі і Гані Фак’ю, а таксама анансавала выхад навінкі — зборніка мініятур Сяргея Краўчанкі. Новая постаць беларускага андэграўнду, Ганя Фак’ю адмаўляецца ад звыклых літаратурных формаў і аддае перавагу вольнай плыні паэзіі. Ейная паэма “Мужыкі” — сапраўдны шэдэўр нонканфармізму, змяшчае канцэнтрацыю нянавісці, якой свет не […]
Розныя аўтары напішуць пра жанчын у гісторыі Беларусі
Беларускі фонд ByProsvet пачаў працу над стварэннем кнігі гісторый пра выбітных жанчын у гісторыі Беларусі. Гісторыі для дзяцей у казачнай форме пішуць розныя аўтары і аўтаркі, а ілюстраваць іх будуць розныя мастакі і мастачкі. Ініцыятары выдання прэзентуюць першую калабарацыю – спявачка, паэтка, папулярызатарка гісторыі Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандрай […]
Запускаюць новую серыю дзіцячых кніг — краўдфандынг
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала запуск у 2025 годзе новай серыі для дзяцей “Чытаю сабе сам”. З гэтай нагоды адкрыты збор сродкаў на беларускай краўдфандынгавай платформе Gronka.org. Выхад першых кніг серыі чакаецца ў студзені. Паводле выдавецтва, серыя стваралася для дзяцей, якія толькі пачынаюць чытаць. Усяго мяркуецца выпускасць 3 узроўні кніжак: для […]
Перадзаказ на трэцюю кнігу “Валадара Пярсцёнкаў”
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад заключнай кнігі легендарнай трылогіі Джона Толкіна “Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля” і адкрывае папярэдні заказ на навінку. Як і ў папярэдніх дзвюх частках перакладчыкам з ангельскай выступіў Ігар Кулікоў. Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Анатацыя:Цёмны Валадар паўстаў, і, пакуль ён насылае […]
Неўзабаве выйдзе факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш
Выдавецтва Skaryna Press мае ў планах зрабіць факсімільнае выданне зборніка Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Рукапісны зборнік складаецца прыблізна з 50 старонак занатаваных самой паэткай і аздоблены яе ўласнаручным малюнкам савы на вокладцы. У фонды бібліятэкі яго перадаў сын Ларысы Геніюш Юрка Геніюш. “Цяпер прыйшоў новы […]
У снежні выйдзе нон-фікшн прафесаркі Еля пра Майдан
Упершыню на беларускай мове з’явіцца нон-фікшн пра падзеі 2014 года ва Украіне прафесаркі Ельскага ўніверсітэта Марсі Шор (Marci Shore) “Украінская ноч. Вельмі асабістыя гісторыі рэвалюцыі”. Выхад навінкі анансавала выдавецтва Gutenberg Publisher. Урывак з прадмовы да выдання 2023 году: “Гэта была апошняя еўрапейская рэвалюцыя, і яна — пакуль яшчэ — не […]
Янушкевіч перавыдае “Дзяцей Аліндаркі” Бахарэвіча
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала перавыданне раману Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” з нагоды 10-гадовага юбілею кнігі ў новым афармленні. Першае выданне выйшла ў 2014 годзе ў выдавецтве “Галіяфы” з вокладкай Кацярыны Дубовік. Аўтар твору Альгерд Бахарэвіч прыгадаў у facebook ягоны лёс: “Атрымаў прэмію “Кніга году” і 3-ю прэмію Гедройця. Быў абраны Velcom […]
“Псіхараман” правакатара Язэпа Гніля — у выдавецтве “Лысы чэрап”
Выдавецтва “Лысы чэрап” анансавала выхад новай кнігі. Гэтым разам гэта таямнічы аўтар Язэп Гніль і ягоны “Псіхараман”. Кнігу можна купіць толькі па папярэдняй падпісцы. Поўная назва бескампраміснага твору гучыць так — “Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру (урбаністычна-літаратурны гайд па сучаснасці)”. “Псіханаўт, камуніст, рэінкарнацыя Янкі Купалы, таямнічы Язэп Гніль выйшаў з […]
Перадзамова на прыгодніцкую казку Ксеніі Шталянковай
Выдавецтва Рамана Цымберава адкрыла папярэднюю замову на новы твор Ксеніі Шталянковай. Прыгодніцкая казка ў дзевяці сцэнах мае назву “Пабудзіць прынцэсу” і выйдзе ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-расейску. Пры папярэдняй замове і папярэдняй аплаце кнігі — істотная зніжка і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча. Падрабязней пра тое, як […]





