Tag: анонс

Перадзамова на тры дзіцячыя навінкі ад “Славянкі”

Выдавецтва Słowianka адкрыла перадзамову на сваёй інтэрнэт-старонцы на тры новыя дзіцячыя кнігі: казку ад Маляваныча, гісторыю ад Аляксандры Хамянок ды пераклад з партугальскай Аны Марыі Машаду. Замовіць можна як кожную кнігу асобна, так і камплектам.   Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), які зусім нядаўна дэбютаваў як аўтар, напісаў новую казку — “Бяздомны дом”. А […]

Выдавецтва “Янушкевіч” плануе выдаць раман “Дзюна”

Выдавецтва “Янушкевіч” падпісала ўмову на права выдання беларускага перакладу культавага рамана Фрэнка Герберта “Дзюна”. Кнігу перакладае Ігар Кулікоў, у чыім перакладзе цяпер выходзіць “Валадар пярсцёнкаў” Дж. Р. Р. Толкіна. “Наша чарговае маленькае дасягненне! — дзеліцца выдавецтва навіной у сацсетках. — <…>Чаму «Дзюна» такая важная? Апублікаваная ў 1965 годзе «Дзюна» — […]

“Мяне няма” выпускае прозу Колі Сулімы — перадзамова

У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць кніга літаратара Колі Сулімы “Веласіпедная вуліца, 51”. Цяпер кнігу можна перадзамовіць праз сайт выдавецтва, або на Allegro. Рассылка чытачам плануецца 25 лістапада. Коля Суліма нарадзіўся і жыў ў Менску. Там ён працаваў аўдытарам, пісаў вершы і ладзіў паэтычныя фэсты. Потым пераехаў у Каліфорнію, каб стаць […]

З’явілася новае выдавецтва — выпускае дзіцячую кнігу Чарухіна

З ініцыятывы літаратараў Андрэя Дудко і Паўла Анціпава паўстала новае беларускае незалежнае выдавецтва “Лысы чэрап”. Цяпер да выпуску рыхтуецца ўжо другая кніга — “Звезда и вор” Канстанціна Чарухіна. “Усё будзе як мы любім: хутка, танна, без забабонаў. Акцэнт мы робім на літаратуры, і робім гэта для чытача. Плануем выпускаць кнігі, […]

“Папяровы голем” — анонс новай кнігі Бахарэвіча

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новай кнігі Альгерда Бахарэвіча з назвай “Папяровы голем” на 18 кастрычніка. Падарожныя нататкі, эсэ, вершы і афарызмы. Рэдактар кнігі традыцыйна — Сяргей Шупа. Цытаты з допісаў самога пісьменніка і выдавецтва, якія раскрываюць змест кнігі. “…Нечым гэтая кніга падобная да дзёньніка, нечым — да падарожных нататак. Часам […]

Зборнік казак ад выдавецтва Gutenberg (перадзамова)

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала і адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Залатое зерне: казкі” Мечыслава Яна Супрона. Зборнік уключае дзесяць беларускіх аўтарскіх казак пра дабрыню, працавітасць, ветлівасць, кемлівасць і міласэрнасць. Аўтар ілюстрацый сам пісьменнік, а рэдактар — Андрэй Скурко. У прадмове да кнігі аўтар піша: “Зборнік казак, які вы трымаеце […]

Анонс кнігі пра футбол на Аршаншчыне Арцёма Сізінцава

Выдавецтва Skaryna Press анансавала выхад новай кнігі ад журналіста і блогера Арцёма Сізінцава “На “Старт” і ў “Тэмпе””, якая прысвечаная спорту. Таксама выдаўцы запусцілі збор сродкаў на выданне кнігі на краўдплатформе Gronka.org. “Пра беларускі спорт выдаецца ня так шмат, а па-беларуску — тым болей. Аўтар — вядомы аматарам спорту журналіст […]

Ігар Кулікоў рыхтуе кнігу вершаў Уістана Х’ю Одэна

Паэт і перакладчык Ігар Кулікоў расказаў у фэйсбуку, што амаль закончыў падрыхтоўку да выдання кнігу выбраных вершаў аднаго з найвялікшых паэтаў ХХ стагоддзя Уістана Х’ю Одэна (Wystan Hugh Auden). “Дарэчы, Одэна завярстаў і пакінуў недзе да НГ (Новага году — Bellit.info) адлежвацца. Але зьмест ужо мяняцца ня будзе. Наперакладаў выключна […]

Кніга эсэ Заміроўскай выходзіць у беларускім выдавецтве — перадзамова

Выдавецтва “Мяне няма” адкрыла перадзамову на кнігу эсэ Таццяны Заміроўскай з назвай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”, якая апавядае пра памяць і забыванне, музыку і каханне, эміграцыю і сувязь з Беларуссю. “Для Таццяны гэта — першая кніга немастацкай прозы. Што значыць, у кнізе няма выдумкі, усё праўда і асабісты […]

Pradmova: прыём заявак і даты правядзення фестывалю

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 2024 абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлетніх імпрэзах. Мерапрыемствы фестывалю пройдуць у кастрычніку, лістападзе і снежні ў розных гарадах Еўропы, а таксама ў анлайн-фармаце. Тэма фестывалю ў гэтым годзе — “Між берагамі”.  Даты і гарады, дзе мае адбыцца фестываль: Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, […]