23 красавіка 2026 году спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і мовазнаўцы Змітрака Бядулі. З гэтай нагоды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвочыя. 23 красавіка 12:00 — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аддаць даніну памяці і павагі пісьменніку падчас цырымоніі ўскладання […]
Tag: афіша
Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай
Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы. Падчас сустрэчы паэтка раскажа:– пра новы зборнік– пра эмігранцкі боль і аптымізм– чаму […]
У Нацбібліятэцы пройдуць кнігазнаўчыя чытанні
16—17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларускі пройдуць ХХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пачатак канферэнцыі ў чацвер а дзясятай гадзіне ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры бібліятэкі. Чытанні будуць праходзіць у выглядзе навуковай канферэнцыі, прысвечанай гісторыі кніжнай культуры, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Тэматыка канферэнцыі ахопіць шырокі спектр пытанняў па гісторыі кніжнай культуры ад старажытных часоў […]
22.04 — сустрэча з аўтарам Максімам Знакам у Варшаве
22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў “Зэкамерон”, створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні […]
У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі
Беларускі Інстытут Тэатра арганізаваў конкурс для драматургаў, вынікам якога стануць перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў. Таксама ў межах праграмы фэсту “Dramatyzacja” пройдуць дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў ды ўручэнне галоўнай узнагароды. Конкурс і фестываль прысвечаны новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё “паміж”. Калі: 10—11 […]
15 красавіка прэзентуюць кнігу “НяВершы” Нікі Беляўцовай
Выйшла з друку кніга паэзіі Нікі Беляўцовай з назвай “НяВершы”. Прэзентацыя навінкі і сустрэча з аўтаркай адбудзецца 15 красавіка ў прасторы “ЭХО” ў Менску. У зборнік “НяВершы” ўвайшлі тэксты апошніх гадоў маладой паэткі, як яна апісвае іх сама — “вершы пра нас з вамі і для нас з вамі”. Наведнікаў сустрэчы […]
Імперыя супраць моладзі: адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты ў Варшаве
15 красавіка ў Беларускім моладзевым хабе (Варшава, Dożynkowa 6A) адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, […]
1.04 адкрываецца выстава да 45-годдзя музея Багдановіча
1 красавіка а 17 гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацка-дакументальнай выставы “Музей – гэта мы!”, прысвечанай 45-гадоваму юбілею дзейнасці Літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Запрашаюцца ўсе, хто жадае пазнаёміцца з цікавымі экспанатамі і гісторыяй установы. Музей адкрыўся 1 красавіка 1981 году. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, […]
Паэты выступяць на адкрыцці помніка “Змагарам за Беларусь” у Гданьску
21 сакавіка ў Гданьску пройдзе адкрыццё і ўрачыстае асвячэнне памятнага Крыжа “Змагарам за вольную і незалежную Беларусь”. З гэтай нагоды ў Абляцкім Цэнтры Культуры і адукацыі выступяць літаратары Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Наста Кудасава і Андрэй Хадановіч. Вечар з назвай “Беларускім нацыянальным героям” аздобіць не толькі беларуская паэзія, удзел у […]
26 сакавіка Арлоў у Шчэціне прэзентуе непадцэнзурнага Караткевіча
26 сакавіка ў Шчэціне адбудзецца прэзентацыя непадцэнзурнага выдання кнігі “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. У сустрэчы ўдзельнічаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец Яраслаў Іванюк. Ёсць кнігі, з’яўленне якіх не бывае выпадковым. Выданне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” Фондам “Камунікат” было даўно чаканай падзеяй — як для чытачоў, так і для тых, хто ўспрымае беларускую […]





