Спектакль “Радзіва Прудок” едзе ў тур па Польшчы

Спектакль “Радзіва Прудок” паводле кнігі Андруся Горвата, які ішоў на Малой сцэне Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы ў Менску, цяпер пакажуць у некалькіх гарадах Польшчы.

“Часам дастаткова аднаго слова, аднаго паху ці аднаго гуку, каб на імгненне апынуцца дома. Там, дзе ўлетку пахне скошанай травой і дымам ад вогнішча. Дзе сусед заходзіць не па справе, а «на хвілінку», якая расцягнецца на цэлы вечар. Дзе ўсё здаецца такім знаёмым, што нават цішыня гучыць па-свойму. Менавіта туды вядзе «Радзіва Прудок». Не толькі ў Палессе. Не толькі ў гісторыю Андруся Горвата. А ў тое месца, якое кожны беларус носіць у сабе. Туды, дзе ёсць дом. Нават калі цяпер ён за сотні ці тысячы кіламетраў”, — гаворыцца ў апісанні да падзеі на Sekktor.online.

  • 21.09 / 19:00 — Познань, Aula Artis
  • 22.09 / 19:00 — Варшава, Terminal Kultury Gocław
  • 29.09 / 19:00 — Гданьск, Teatr Szekspirowski

Квіткі можна набыць па спасылцы на сайце прадусарскай ініцыятывы Inex Kult і ў касах Empik па ўсёй Польшчы.