Tag: МСБП

Працягваецца прыём заявак на літконкурс “Экслібрыс”

Bellit.info нагадвае, што працягваецца прыём заявак на традыцыйны літаратурны конкурс “Экслібрыс”, які арганізоўвае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Патронкай гэтага сезону конкурсу стала Алаіза Пашкевіч (Цётка) — пісьменніца, грамадская дзяячка, публіцыстка, і адну са стваральніц новай беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня яе нараджэння. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца непублікаваныя тэксты ў […]

Лаўрэатам Прэміі Арсенневай стаў Ігар Кулікоў

27 траўня ў Новым тэатры ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай – адной з найважнейшых узнагарод у галіне беларускай паэзіі. Лаўрэатам прэміі 2026 году стаў Ігар Кулікоў з кнігай “Нетутэйшая далечыня” (Янушкевіч, 2025) за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету. У кароткі […]

27 траўня ўручаць прэмію найлепшай паэтычнай кнізе

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымоніюўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлетаадбудзецца 27 траўня 2026 году ў Новым Тэатры ў Варшаве. Сёлета прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон. Гасцей вечара ў праграме чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта “Lity Taler”, […]

Фядута з лекцыяй пра філаматаў у Беластоку

2 мая ў Беластоку ў хабе “Новая Зямля” адбудзецца лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, ход […]

Названы доўгі спіс Прэміі Арсенневай. Пераможцу абвесцяць 27 траўня

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць доўгі спіс кніг,намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. З поўнага спісу прэтэндэнтаў журы адабрала дзесяць найлепшых. “2/3” – Фелікс Аксёнцаў (Hochroth, 2025)“Анатомія” – Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025)“Нетутэйшая далечыня” – Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025)“Хроніка адмаўлення пустаты” – […]

Пісьменнікі Еўропы салідарызаваліся з беларускімі з прычыны няспыннага ціску — заява

Брусель, 15 красавіка 2026 г. Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers’ Council) выказвае салідарнасць з пісьменнікамі Беларусі і з нашай сяброўскай арганізацыяй. Мы таксама выказваем падтрымку заявам PEN International і Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў, якія звяртаюць увагу на ўзмацненне рэпрэсій супраць незалежнага культурнага і інтэлектуальнага жыцця ў Беларусі. Узмацненне ціску на пісьменнікаў, […]

Лірычна, вяснова і ўтульна — красавіцкі паэтычны тур Насты Кудасавай

Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Беласток, Вільню, Рыгу і Талін з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. “Лірыка” і стане адным з галоўных пунктаў размовы. Падчас сустрэчы паэтка раскажа:– пра новы зборнік– пра эмігранцкі боль і аптымізм– чаму […]

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году. Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг: Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У […]

22.04 — сустрэча з аўтарам Максімам Знакам у Варшаве

22 красавіка ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і юрыстам Максімам Знакам. Максім Знак — адвакат, паэт, бард, аўтар кнігі літаратурных запісаў “Зэкамерон”, створанай у беларускай турме. У 2020 годзе ён быў адвакатам Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, але ў верасні […]

Дэбютны раман Яны Гульцяевай — новая кніга выдавецтва “Сурма”

У выдавецкай ініцыятывы “Сурма” — навінка: дэбютны раман Яны Гульцяевай “Linea lateralis”. Кніга выйшла ў межах супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў з выдавецтвам Kamunikat. У 2024 годзе аўтарка была адзначаная дадатковым прызам Літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага да 100-годдзя Васіля Быкава. Рукапіс быў дапрацаваны, прайшоў прафесійную рэдактуру і нарэшце з’яўляецца друкам. […]