Выйшаў лютаўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць прозу Таццяны Барысік і Адама Глобуса, паэзію Іны Снарскай і Анатоля Івашчанкі, эсэ Андрэя Федарэнкі, лісты Алеся Каско да Ніны Мацяш, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа іншае.
Прапануем азнаёміцца з поўным ЗМЕСТАМ выпуску:
ФОРУМ: эсэ Андрэя ФЕДАРЭНКІ «Нацыя пісьменнікаў»
ЗАПІСЫ: «Утульны порцік» Рычарда БЯЛЯЧЫЦА (пра палац князёў Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне)
ПРОЗА: аповед Таццяны БАРЫСІК «Свінства»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Анатоля ІВАШЧАНКІ «Кагнітыўны дэкаданс»
ЧЫТАЛЬНЯ: «Казкі пра дзіўных людзей з розных куткоў Беларусі» Адама ГЛОБУСА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Іны СНАРСКАЙ «Прывіды сноў»
ЭПІСТАЛЯРЫЙ: лісты Алеся КАСКО да Ніны МАЦЯШ
ГІСТОРЫІ: артыкул Кацярыны КАНАВАЛАВАЙ «Франсуа МАРЫЯК: далучэнне да крыжа»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Спампаваць і чытаць тут: “Літаратурная Беларусь”, №2, 2026






