Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны пачынальніку беларускай інтэлектуальнай прозы — Максіму Гарэцкаму. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Гарэцкі, які міжволі стаў жаўнерам Першай сусветнай вайны, першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць […]
Іншыя навіны
Выйшаў працяг гісторыі пра Мешу
У пятніцу, 12 ліпеня, ў менскай кнігарні «Параграф 45» стартуюць продажы кнігі «Як Меша знайшоў хвост» — неверагоднай казачнай гісторыі, якую напісала Надзея Ясмінска, а намалявала Кацярына Дубовік. Выпускам кнігі займалася выдавецтва “Папуры”. З нагоды старту продажаў гісторыі пра Мешу а 13-й гадзіне ў кнігарню завітаюць і Надзея і Кацярына. […]
New York Times уключыла твор Алексіевіч у 100 найлепшых кніг 21 стагоддзя
Кніга “Час сэканд хэнд” беларускай Нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч — трапіла ў рэйтынг The New York Times Book Review “100 найлепшых кніг ХХІ стагоддзя”, паведамляе Reform. Спіс складаўся па выніках галасавання 503 пісьменнікаў, паэтаў, крытыкаў, публіцыстаў, рэдактараў, выдаўцоў, перакладчыкаў. “З усіх грандыёзных няўдалых эксперыментаў XX стагоддзя нешматлікія скончыліся больш бясслаўна, […]
Яраслаў Андэрс: беларуская літаратура можа трапіць да амерыканскага чытача
Дайсці да замежнага чытача і загучаць натуральна на яго мове — нялёгкая задача для беларускіх літаратараў. Але ёсць людзі, гатовыя ў гэтым дапамагчы. Міхась Чаропка спецыяльна для выдання “Беларус” паразмаўляў з Яраславам Андэрсам (Jaroslaw Anders) — амерыканскі інтэлектуал польскага паходжання, які дапамагае беларускім літаратарам трапіць на амерыканскія кніжныя паліцы. Яраслаў […]
Падвялі вынікі конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”
Абвешчаны пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца камандай фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”. Лаўрэаткамі і лаўрэатам сёлета сталі: Ганна Кручкова “Хто ты, дрон?” (намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»)Аляксей Правалоцкі “Цягнік да […]
27 ліпеня ў Ракуцёўшчыне пройдзе свята паэзіі
Музей Максіма Багдановіча запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні ў філіял “Фальварак Ракуцёўшчына”, месца, дзе можна знайсці натхненне, яркія ўражанні і новых сяброў. Ракуцёўшчына, невялічкая вёсачка каля Маладзечна, стала для Максіма Багдановіча месцам сілы і паэтычнага ўздыму. Творчы наробак двух летніх месяцаў, праведзеных на радзіме, – два цыклы вершаў і […]
Пакручасты лёс Арсенневай у новым відэа Хадановіча
У новым выпуску на аўтарскім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэя Хадановіча расказвае пра паэтку, аўтарку гімна “Магутны Божа” Наталлю Арсенневу. А таксама пра тое, як паўплывалі на лёс і творчасць паэткі Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, акупацыя і эміграцыя. Гледачы відэа дазнаюцца:
Уладзімір Някляеў адзначае народзіны выхадам новай кнігі
Уладзімір Някляеў, якому 9 ліпеня споўнілася 78 гадоў, выпусціў новы зборнік паэзіі “Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа”. Каманда Bellit.info віншуе шаноўнага аўтара і зычыць моцнага здароўя і творчай непахіснасці. Кніга выйшла ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW). Навіной Уладзімір Някляеў падзяліўся ў сваім фэйсбуку і апублікаваў некалькі вершаў […]
Краўдфаўндынг на выданне незвычайнага коміксу
Фонд “Кніжны вырай” запусціў кампанію па зборы сродкаў на выданне смешнага і добрага коміксу пра сяброўства, адвагу і прыгоды. Гаворка ідзе пра кнігу “Trip mit Tropf” (даслоўна “Падарожжа з кропельніцай”) нямецкай аўтаркі Жазэфіны Марк. Trip mit Tropf — гэта біяграфічны комікс Жазэфіны Марк, які выйшаў у 2022 годзе ў нямецкім выдавецтве Kibitz […]
“Паліяну” Элінор Потэр ужо можна купіць у кнігарнях
Ініцыятыва “Кніжны рысь”, якая займаецца выданнем сямейных кніг па-беларуску, выпусціла анансаваны раней пераклад знакамітага дзіцячага твора Элінор Х. Потэр “Паліяна”. Пераклад з ангельскай здзейсніў Францішак Корзун, а ілюстрацыі намалявала Дар’я Заяц. Рэдактары —Марына Казлоўская і Надзея Кім. Анатацыя: «Паліяна» – адна з самых вядомых дзіцячых кніг у свеце. Гэта гісторыя […]