У лічбавым выдавецтве “Пап’е-машэ” выйшла новая кніга пісьменні:цы, квір-фем актывіст:кі Тоні Лашдэн “Чорны лес”. Гэтую кнігу апавяданняў на беларускай і рускай мовах можна купіць на адмысловай старонцы. У свеце гэтай кнігі за пераход мяжы неабходна плаціць уласнай плоццю, а ў паштовую скрыню рана ці позна прыходзіць позва на згубнае балота. […]
Іншыя навіны
4 новыя тэксты: літаратурныя спасылкі, якія варта адкрыць
Рэдакцыя bellit.info традыцыйна падказвае, дзе пачытаць літаратурныя творы, што з’явіліся ў адкрытым доступе цягам апошняга часу. Сёння — падборка за першую палову снежня. Ранішняя песня, Сільвія Плат: “Уночы мятлік твайго дыхання / Трапеча між пляската-ружовых руж. Я абуджаюся, каб слухаць: / У вуху далёкі мора шум” — музычная паэзія трагічнай […]
Літаратурная афіша 18—24 снежня: анлайн, Варшава, Вільня
Афіша літаратурных і калялітаратурных мерапрыемстваў на перадкалядны тыдзень. 18 снежня У Варшаве пройдзе літаратурная сустрэча “З цвёрдай верай і словам агнёвым”: (Не)расстраляная беларуская паэзія”. Весці імпрэзу будзе Кшыштаф Чыжэўскі. У 1930-я сталінскім НКУС было знішчана цэлае пакаленне таленавітых беларускіх літаратараў. Апагеем стала Чорная ноч з 29 па 30 кастрычніка, калі […]
Хадановіч і Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу
Скончылася народнае галасаванне на літоўскім навіновым партале 15min.lt, які падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У кароткія спісы адпаведных намінацый (перакладная паэзія і нон-фікшн) прайшлі дзве кнігі, напісаныя беларускімі аўтарамі. Андрэй Хадановіч з кнігай вершаў у перакладзе на літоўскую мову “Фантомныя радасці” ўзначаліў пяцёрку найлепшых у намінацыі “Перакладная паэзія”. Апрача таго […]
Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу апавяданняў
Піьменнік Сяргей Шаматульскі напісаў новую кнігу “Боги те, кто не проигрывают в кулачки”, якая складаецца з трынаццаці апавяданняў пра ціск замкнёнасці цудоўнага раю. Зборнік выйшаў у выдавецтве Логвінаў. Купіць кнігу можна ў Менску ў Акадэмкнізе (пр. Незалежнасці, 72) і на сайце Кнігарні Логвінаў. Замест анатацыі: “Рай заканчивался за футбольным полем. Там, […]
Кніжныя навінкі для маленькіх
У мінскім выдавецтве выйшла некалькі новых кніг для дзяцей: “Мацей і чароўная раса” Таццяны Багданавай і “Цудоўна быць чалавекам” Святланы Рабавай. Таццяна Багданава не толькі аўтарка гісторыі пра Мацея, але і ілюстратарка кніжкі-карцінкі для самых маленькіх. Кніга апавядае пра тое, як важна быць верным сабе і не здавацца нават у […]
“Шыба без шкла” — выйшла кніга вершаў Касі Іофе
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе паэт Дзмітрый Строцаў, выйшла навінка — кніга Касі Іофе “Шыба без шкла”. Аўтарка дзякуе выдаўцу і мастачцы Ксішы Ангелавай. Дзмітры Строцаў публікуе ў фэйсбуку ўрывак аднаго з першых водгукаў на кнігу: «”Шыба без шкла” – тое, што засмуае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух […]
Выходзіць альбом пра беларускія пахаванні ў свеце
Беларускі інстытут навукі і мастацва ў супрацы з выдавецтвам фонду “Камунікат” выпускае грунтоўны альбом-даведнік “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, створаны сябрамі Управы БІНіМу Наталляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам. На больш чым 600 старонках змешчаныя каляровыя выявы надмагілляў і біяграмы пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, […]
Сяргей Ваганаў: “Душа нібыта кінута ў турму”
Сяргей Ваганаў — адзін з найстарэйшых журналістаў Беларусі. Пачынаючы з 1964 года працаваў літсупрацоўнікам у “Чырвонай змене”, “Сельской газете”, на розных пасадах у газеце “Знамя юности”. З 1976 па 2008 год — уласным карэспандэнтам газеты “Труд” па БССР, галоўным рэдактарам газеты “Труд” в Беларуси”. З 2010-х гадоў выпускае ўласныя кнігі […]
Спявачка Palina выканала верш Кульбака
У межах Беларуска-яўрэйскага фестывалю адбыўся рэліз новага музычнага праекта, дзе беларускія музыкі даследуюць беларуска-яўрэйскую паэзію. Стартуе праект вершам Мойшэ Кульбака “Культура” (1917) у выкананні беларускай спявачкі Pаlina. “Мойшэ Кульбак стварыў цікавы метафарычны тэкст пра дасягненні прагрэсу, якія ён верагодна нават не бачыў сваімі вачыма. Мне падаецца сучасным і сваечасовым паразважаць […]





