Выдавецтва Połackija Łabirynty выпусціла з друку кнігу Саламона Маймана “Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі”, якая папоўніла серыю “Галерэя чалавечай думкі”. Пераклад здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Праца габрэйскага філосафа беларускага паходжання Саламона Маймана “Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі” ўяўляе сабой грунтоўнае даследаванне філасофскіх праблем, звязаных з кантэкстам трансцэндэнтальнай філасофіі выдатнага нямецкага мысляра Імануіла Канта. Майман, нягледзячы на […]
Tag: філасофія
Адкрыты перадзаказ на кнігу чэшскага філосафа Клімы па-беларуску
Выдавецкая ініцыятыва SayBeat анансавала выхад кнігі выбранага “Чалавечая трагікамэдыя” культавага чэшскага “выклятага філосафа”, ніцшэанца, “эгадэіста” Ладзіслава Клімы (1878—1928) у перакладзе Макса Шчура. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, Франц Кафка сказаў пра Кліму: “Гэта Майстар; калі б ён пісаў на адной з вялікіх моваў свету, то дасягнуў бы ўсясветнага прызнання”. У кнігу выбранага […]
У Вільні на “Прадмове” прэзентуюць кнігу карэйска-нямецкага філосафа
У выдавецтве “Логвінаў” выйшла першая кніга карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана (р. 1959) “Дух надзеi: супраць грамадства страху” ў перакладзе на беларускую Аляксандры Логвінавай. Жывая прэзентацыя кнігі пройдзе на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 18 кастрычніка ў Вільні. У кнізе “Дух надзеi: супраць грамадства страху” Бён-Чхоль Хана, разважаючы ў рэчышчы сацыяльнай крытыкі, […]
Выйшаў заключны том манаграфіі “Традыцыйны светалад беларусаў”
Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам “Беларуская навука” выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы “Традыцыйны светалад беларусаў” пад назвай “Каштоўнасці”. Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.
“Адвечным шляхам” перавыдалі ў Польшчы
Выдавецтва “Полацкія лабірынты” перавыдала асобнай кнігай эсэ “Адвечным шляхам”, якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільніў газеце беларускіх эсэраў “Наша будучына” пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч. Аўтар твору — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім […]
Аповесць Сімоны дэ Бавуар выйдзе па-беларуску
Сёлета спаўняецца 40 гадоў з дня смерці Сімоны дэ Бавуар — філасафіні, якая змяніла ўяўленьне пра ролю жанчыны ў свеце. І толькі цяпер яе ключавыя тэксты пачынаюць выходзіць па-беларуску — разам з кнігай, што спрабуе асэнсаваць яе ўплыў у беларускім кантэксце, піша Уладзіслаў Гарбацкі на “Новым часе”. 9 красавіка — […]
Выйшаў пераклад эсэ Сартра “Экзістэнцыялізм – гэта гуманізм“
У серыі эсэ выдавецтва Skaryna Press выйшаў славуты тэкст французскага мысляра Жана-Поля Сартра “Экзістэнцыялізм — гэта гуманізм”. Пераклад на беларускую здзейсніў Уладзіслаў Гарбацкі. Жан-Поль Сартр (1905–1980) — філосаф-экзыстэнцыяліст, пісьменнік, драматург, крытык. Адзін з самых вядомых і ўплывовых мысляроў XX стагоддзя. Тэарэтык атэісцкага экзістэнцыялізму. Галоўныя экзістэнцыялісцкія тэзы Ж.-П. Сартр выклаў у філасофскіх эсэ L’Être et le […]
Зацемкі Сяргея Дубаўца на палях аднаго эсэ пра прыроду смеху — падкаст
У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона “Смех. Эсэ пра значэнне камічнага”. Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з’ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]
Выйшаў пераклад дзвюх частак “Арганона” Арыстотэля
Выдавецтва “Энцыклапедыкс” у серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціла з друку працы Арыстотэля, прысвечаныя логіцы, — першыя дзве часткі “Арганона” (“Катэгорыі” і “Герменэўтыка”). Пераклад са старагрэцкай здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Анатацыя: Выбітны грэцкі мысляр старажытнасці Арыстотэль (384-322 гг .да н.э.) агульнапрызнана лічыцца “бацькам логікі”. Адзін з яго пазнейшых паслядоўнікаў Андронік Радоса ( I […]
Перавыдалі пераклад “Уладара” Мак’явэлі
Выдавецтва “Папуры”, якое апошнім часам пачало перавыдаваць беларускія пераклады важных твораў сусветнай літаратуры, надрукавала палітычны трактат Нікало Мак’явэлі “Уладар”. “Уладар” — гэта найбольш шырока вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літэратара эпохі Адраджэння. Пераклад з і італьянскай мовы здзейсніў Зміцер Колас. Першае выданне […]





