Першы выпуск новага падкаста “Спіс на лета” — слухаць

“Спіс на лета” — новы літаратурны падкаст праекта wir.by, у якім кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра класічныя школьныя творы беларускай літаратуры.

Ці трэба перачытваць класіку ў дарослым узросце? І як гэта рабіць? Наколькі адрозніваецца ўспрыняцце твораў у залежнасці ад узросту? Менавіта на гэтыя пытанні спрабуюць адказаць аўтаркі падкасту.

У першым выпуску Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць праграмныя п’есы Янкі Купалы, разважаюць пра тое, як трэба пісаць вусцішныя камедыі і смяяцца падчас катастроф, і прагнуць перачытаць “Раскіданае гняздо” з прафесійным псіхолагам. А яшчэ гавораць пра дом, крыху кпяць са шляхецкага гонару і тлумачаць, да чаго тут батлейка.

“Большасць твораў з праграмы я чытала толькі раз, калі вучылася ў школе. Цяпер мне вельмі цікава ўсё перачытваць, назіраць за зменамі ва ўспрыняцці і, канечне, абмяркоўваць кнігі з Марынай, дасведчанай выкладчыцай. Разам шукаем новыя ды старыя сэнсы і параўноўваем уражанні”, — расказваае Дар’я Бялькевіч.

У наступных выпусках падкаста гаворка пойдзе пра Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і іншых класікаў беларускай літаратуры.

Паслухаць падкаст можна тут.

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify