Менск, махлярства і прыгонны тэатр у падкасце “Спіс на лета”

Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры  Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч.

Ці Адам Міцкевіч — «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына — беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? І пры чым тут Рымская імперыя?

Біяграфія пана Вінцэнта вартая асобнага серыяла: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і, вядома, Менск.

Як так атрымалася, што беларускі тэатр пачаўся са стэндапу? Чаму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — ніякі не Дунін, а “Пінская шляхта” — не пінская і не шляхта? І хто насамрэч напісаў гэтую смешную і з’едлівую п’есу, галоўны герой якой — страх? Слухайце ў новым выпуску падкасту “Спіс на лета”.

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify