Tag: Марына Казлоўская

Беларуская праграма на кірмашы гістарычнай кнігі

З 28 лістапада па 1 снежня ў Варшаве праходзіць Кірмаш гістарычнай кнігі. Беларускія кнігі, вядомыя аўтары і незалежныя выдавецтвы будуць мець асобны стэнд, які арганізаваў Цэнтр беларускай салідарнасці. Кірмаш праходзіць у самым сэрцы Варшавы – Каралеўскім замку (plac Zamkowy, 4). Час працы: 10:00–18:00. Час творчых сустрэч і прэзентацый кніг (будзе […]

Падкаст “Спіс на лета” пра Караткевіча ў відэафармаце

Заключны эпізод першага сезону падкасту “Спіс на лета”, які вядуць выкаладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прысвечаны творчасці Уладзіміра Караткевіча. Размова ідзе пра “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзю Роспачы”, “Каласы пад сярпом тваім”, а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора. Адметна тое, што выпуск выйшаў таксама […]

Самы масавы пісьменнік і яго ідэальны герой у падкасце “Спіс на лета”

У новым выпуску падкасту “Спіс на лета” ад пляцоўкі wir.by паэтка Дар’я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”. Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы “масавы” беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці […]

Падполле, паэзія здзіўлення і верлібры — падкаст пра Танка

Дзясяты выпуск падкасту “Спіс на лета” ад парталу Wir.by, які робяць выкладчыца літаратура і перакладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч, прыcвечаны творчасці Максіма Танка. “Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе […]

“Свае” супраць “сваіх” — падкаст “Спіс на лета” пра Быкава

Дзявяты выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by прысвечаны ці не самаму вядомаму беларускаму пісьменніку — Васілю Быкаву. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, “свае”, якія надзвычай хутка робяцца “чужымі”, падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія “нельга […]

Кузьма Чорны і народны постапакаліпсіс у падкасце “Спіс на лета”

У чарговым выпуску літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра паэмы Кузьму Чорнага і ягоныя творы “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях”. “Пошукі будучыні” і “Млечны шлях” — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо не было чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, […]

“Новая зямля” як аповед пра страчаны рай — выпуск падкасту “Спіс на лета”

У новым выпуску літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра паэмы Якуба Коласа і спрабуюць разабрацца, чаму “Новая зямля” і “Сымон-музыка” зрабіліся культавымі і важнымі творамі беларускай літаратуры. “Новая зямля” — гэта паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і […]

Самы любімы беларускі паэт — выпуск падкасту “Спіс на лета”

Новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекту wir.by прысвечаны “самаму любімаму беларускаму паэту” — Максіму Багдановічу. З класічнымі беларускімі літаратарамі і іхнымі творамі разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Багдановіч на дзіва блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Гэта культавы творца, які натхніў наступнае […]

Менск, махлярства і прыгонны тэатр у падкасце “Спіс на лета”

Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Ці Адам Міцкевіч — «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына — беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? […]

Падкаст “Спіс на лета” з іншым поглядам на Гарэцкага

Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны пачынальніку беларускай інтэлектуальнай прозы — Максіму Гарэцкаму. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Максім Гарэцкі, які міжволі стаў жаўнерам Першай сусветнай вайны, першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць […]