Ініцыятыва “Кніжны Воз” апублікавала ў аўдыяфармаце кнігу паэта, празаіка і перакладчыка Антона Францішка Брыля “Ян Ялмужна”. Адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі выходзіў на паперы ў 2014 годзе. Казачная аповесць для дарослых запрашае чытача ў падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага пераплятаецца […]
Tag: Кніжны Воз
Кот Шпрот і не толькі: навінкі на “Кніжным Возе”
На “Кніжным возе” (у дастасаванні для тэлефона і на сайце) можна паслухаць дзве новыя аўдыяказкі — “Маленькі Шпрот і яго пачвары” Ганны Янкуты і “Новая скура Вужакі” Аляксандра Карнейчука. Ганна Янкута напісала прыквел да гісторый пра ката Шпрота і цяпер ён дасяжны толькі ў аўдыяфармаце. Гісторыя вырасла з задумы зрабіць […]
“Важна прывіваць дзецям культуру чытання” — у Варшаве прайшоў фэст “Кнігавір”
Напачатку кастрычніка ў Варшаве прайшоў сямейны дзіцячы кніжны фестываль “Кнігавір”. Праграма ўключала знаёмства з сучаснай беларускай кнігай і рознымі кніжнымі фарматамі. Фестываль стаў таксама і спробай вызначэння ролі беларускай кнігі ў жыцці дзяцей беларускіх эмігрантаў, разумення цікавасцяў будучай дарослай чытацкай аўдыторыі. Ініцыятыву рэалізавалі актывісткі кніжнай справы Ліля Ільюшына і Аляксандра […]
Новыя аўдыякнігі — дзіцячая казка Маляваныча і паэма Дудара
У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: “Кніжны Воз” прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) “Кропля ў космасе”, а ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка” — паэмы “Экзотыка” Алеся Дудара. “Кропля ў космасе” — гэта казка Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч, што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве Słowianka з ілюстрацыямі Эльгі Паповай. А цяпер, дзякуючы “Кніжнаму […]
Маляваныч агучыў уласныя казкі для “Кніжнага Возу” (слухаць)
Актор Аляксандра Ждановіч, вядомы пад псеўданімам Маляваныч, ад нядаўняга часу пачаў пісаць казкі для дзяцей. Цяпер, дзякуючы супрацы з “Кніжным Возам”, гэтыя казкі выйшлі ў аўдыяфармаце. Чытае сам аўтар. Першая гісторыя з назвай “Наадваротны хлопчык” апавядае пра намаляваную на аркушы папер сям’ю: маму, тату і хлопчыка. Але хлопчык быў намаляваны […]
“Кніжны Воз” агучыў “Каласы…” — публікуе штотыдзень па раздзеле
Ініцыятыва “Кніжны Воз” запісала новую нецэнзураваную аўдыяверсію культавага раману Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” і будзе публікаваць яе штотыдзень фрагментамі. Аўтаркай ідэі стварэння аўдыякнігі і ўкладальніцай праекту стала Алеся Сёмуха, хросная дачка пісьменніка. Праца над агучкай доўжылася больш за год. Акрамя сталых удзельнікаў каманды, адным з рэдактараў запісу стаў […]
Тры новыя аўдыякнігі: паэзія ды гісторыя для дзяцей
Розныя ініцыятывы, што займаюцца аўдыякнігамі, прадставілі навінкі на розны густ: школьная класіка, вяртанне забытых імёнаў і сучасная літаратура для дзяцей. Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая агчвае “літаратуру турбулентных часоў”, выклала ў вольны доступ другую частку з пятнаццаццю агучанымі вершамі Алеся Дудара. На што спадзяваўся Алесь Дудар у другой палове 20-х […]
Адам Клакоцкі вяртаецца — перадзаказ на раман Бабкова
Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад трэцяй, разгорнутай і пашыранай версіі рамана Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” і адкрыла папярэдні заказ на кнігу. Старт продажаў запланаваны на 20 студзеня 2025 году, а пакуль можна замовіць кнігу па адмысловым папярэднім кошце праз сайт выдавецтва.⠀Як гаворыцца ў анатацыі да кнігі, перад намі […]
Мультывершы для дзяцей ад Скурко і канала “Бэйбус”
YouTube-канал “Бэйбус” сумесна з Gutenberg Publisher і “Кніжным возам” пачаў выпускаць мультывершы паводле дзіцячай паэзіі Андрэя Скурко. На канале ўжо з’явіўся першы эпізод з меркаваных шаснаццаці. “Серыя мультвершаў Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»! Вас чакаюць гісторыі пра розныя жывыя машынкі і яго выпрабаванні. Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца […]
Маляваныч агучыў аўдыякнігу для Кніжнага Воза
Актор, а з нядаўняга часу яшчэ і аўтар казак, Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, агучыў спецыяльна для ініцыятывы “Кніжны Воз” новую дзіцячую кнігу. Навінка на сайце “Кніжнага Воза” — «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі Шчукінай. 24 чэрвеня Аляксандр Ждановіч адзначыў 60-гадовы юбілей. Віншуем! «Чарадзейны крышталь, або Нечаканы госць» Вольгі […]





