Tag: Дзмітрый Строцаў

Выйшла кніга ўкраінскай паэткі Ірыны Шувалавай у перакладзе Хадановіча

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскай аўтаркі Ірыны Шувалавай “Рэчы, за якія можна трымацца”. Вершы на беларускую мову пераклаў Андрэй Хадановіч. Ілюстрацыю да кніжкі зрабіла кіеўская мастачка Ave Libertatemaveamor. “Сябры і калегі, сяброўкі і каляжанкі, віншую з Сусьветным днём перакладчыкаў і перакладчыц! Штогод дзялюся ў гэты дзень перакладамі, […]

Hochroth Minsk выдала вершы Лізы Херэш, звернутыя да Менска і Беларусі

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга Лізы Херэш з назвай “Дни вповалку”, вершы ў якой звернутыя да Менска і Беларусі. “Паэтка размаўляе з Мінскам на нейкай новай мове, на мове здзіўлення, як размаўляла з Менскам на ідышы амаль сто гадоў таму Сорэ Коган, адзіная жанчына-паэтка ў яўрэйскай секцыі Беларускага […]

Выйшла новая кніга Вольгі Злотнікавай

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга Вольгі Злотнікавай “Собиратели яблок”. Гэта ўжо другая па ліку кніга аўтаркі ў паэтычнай серыі гэтага адмысловага выдавецтва Дзмітрыя Строцава. “Цешымся і спяшаемся ўзрадаваць тых, хто чакаў. У выдавецтве hochroth Minsk выйшла ўжо другая кніга Вольгі Злотнікавай «Собиратели яблок». Чыстае слова гучыць і ў прыцемках і ў […]

Выйшла новая кніга вершаў Ігара Бабкова

Паэтычная серыя hochroth Minsk выдаўца Дзмітрыя Строцава папоўнілася новай кнігай — зборнікам вершаў Ігара Бабкова “Сляза і Камень”. Беларускі паэт пакалення “Тутэйшых”, празаік і філосаф Ігар Бабкоў гэтак пракаментаваў навіну ў сацсетках: “Жывая кніга паэзіі: вершы прыбітыя цвікамі да старонак жыцця, каментары піша сама рэчаіснасць, друкара і выдаўцу ўжо доўгі […]

Па-беларуску выйшла кніга ўкраінскага паэта Крыўцова

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла кніга паэзіі ўкраінскага аўтара і ваяра Максыма “Далі” Крыўцова “Крык на тэрыконе” ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла вершы перакладчыца Воля Франко. Максым “Далі” Крыўцоў — адзін з галоўных галасоў сучаснай украінскай паэзіі, ён загінуў на фронце ў студзені 2024 году, абараняючы родную Украіну. Ілюстрацыю […]

Строцаў напісаў кнігу прозы пра Менск— перадзаказ

Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад кнігі мінімалістычнай, замяшанай на рытмах і паўторах, прозы паэта Дзмітрыя Строцава з назвай “Как выглядит смерть”. Па сутнасці, гэта аўтабіяграфічная паэма ў прозе пра “міфічны Менск”. Як расказваюць пра навінку ў выдавецтве, “Как выглядит смерть” гэта эмацыйна насычаны тэкст пра Менск вачыма савецкага хлопчыка — […]

Навінка ад hochroth Minsk — зборнік “P.O.V.” Георгія Барташа

У серыі паэтычных кніг, якія друкуе Дзмітрый Строцаў у берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, выйшаў зборнік паэта, перакладчыка, арганізатара “Фэста аднаго верша” Георгія Барташа “P.O.V.” Гэта другая кніга вершаў аўтара, так у 2015 годзе ў выдавецтве “Галіяфы” выходзіў зборнік “Ботиночки”. У падрыхтоўцы выдання дапамагалі Марыя Мартысевіч і Дзяніс Кандрацьеў. Праз нейкі […]

Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла вершы Віктара Жыбуля па-нямецку

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэзіі Віктара Жыбуля ў перакладзе на нямецкую мову. Зборнік называецца “Muränenröhrling”, што па-беларуску можна перадаць як “Мурэна-грыб”. Пераклады зрабіў Томас Вайлер, вядомы сярод іншага як перакладчык “Сабак Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. Ілюстрацыю да кнігі намаляваў сын аўтара Кастусь Жыбуль. “Цудоўна, што кніга выходзіць у […]

Выйшаў новы зборнік паэта Фелікса Аксёнцава

У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга паэта Фелікса Аксёнцава з назвай “2/3”, якую праілюстраваў Андрэй Дарохін. “Нас пазнаёміў Андрэй Дарохін у сярэдзіне 1980-х. Ужо на першай сустрэчы Філ [Фелікс Аксёнцаў] з захапленнем расказваў мне пра асаблівыя прынцыпы рок-паэзіі. У 1990 годзе ў мяне і ў Філа выйшлі першыя паэтычныя […]

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Гавэла

Журы штогадовай прэміі “Парушэнне спакою”, якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвесціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак. Прэмію арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла, паведамляе Беларускі ПЭН. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве […]