У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга-даследаванне Міколы Труса “Якуб Колас у Парыжы. 1935 год”, прысвечанае паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры.
Як гаворыцца ў анатацыі, у кнізе чытачы знойдуць архіўную рэканструкцыю акалічнасцяў удзелу Якуба Коласа ў вышэйназваным літаратурным кангрэсе (Парыж, 1935). Мікола Трус публікуе даклад нашага класіка, які быў перакладзены на расейскую, французскую і немецкую мовы, а таксама шэраг унікальных матэрыялаў, што дазваляюць па-новаму прачытваць два нарысы пісьменніка пра паездку ў сталіцу Францыі і больш панарамна разглядзець адметную падзею ў культурным жыцці Еўропы і ўсяго свету.








Кнігу можна набыць у “Акадэмічнай кнізе”, а таксама замовіць праз анлайн-кнігарні, напрыклад, на сайце Oz.by.






