У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга-даследаванне Міколы Труса “Якуб Колас у Парыжы. 1935 год”, прысвечанае паездцы беларускага класіка на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры. Як гаворыцца ў анатацыі, у кнізе чытачы знойдуць архіўную рэканструкцыю акалічнасцяў удзелу Якуба Коласа ў вышэйназваным літаратурным кангрэсе (Парыж, 1935). Мікола Трус публікуе даклад нашага класіка, […]





