28—30 чэрвеня 2024 года цэнтр “Пагранічча” праводзіць традыцыйны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі” ў Сэйнах і Краснагрудзе (Польшча). Фестываль яднае творцаў і даследчыкаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Ураіны. Сёлета сярод запрошаных гасцей будзе Андрэй Хадановіч і Сяргей Шупа.
У праграме будуць дыскусіі, адкрытыя лекцыі, аўтарскія сустрэчы, чытанні паэзіі ў коле паэтаў, пісьменнікаў і перакладчыкаў, піша ў фэйсбуку адзін з арганізатараў паэт Кшыштаф Чыжэўскі.
Так 29 чэрвеня ў 15:00 у Краснагрудзе пройдзе дыскусія з удзелам Сяргея Шупы, Андрэя Хадановіча і Міндаўгаса Квяткаўскаса пра асобу пісьменніка і паэта Мойшэ Кульбака. Мадэратар — Кшыштаф Чыжэўскі.
А 17 гадзіне там жа Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю пра “Расстраляных паэтаў”.
А днём раней, 28 чэрвеня ў Краснагрудскай літаратурнай кавярні пройдзе вечар памяці Вікторыі Амелінай і Максіма Крыўцова — украінскіх літаратараў, якія загінулі ўвыніку нападу Расеі на Украіну.
З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца на сайце цэнтра “Пагранічча”.