Рознае

Прыём заявак на стыпендыю для творцаў Gaude Polonia

Польскі Нацыянальны цэнтр культуры абвясціў прыём заявак на стыпендыяльную праграму Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны “Gaude Polonia” на 2025 год. Праграма разлічана на падтрымку творцаў з Украіны і Беларусі, а таксама з іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праграма падтрымлівае розныя галіны мастацтва і навукі: літаратуру (у тым ліку пераклады), […]

Гофман, сатыра і перакладчык Васіль Сёмуха (відэалекцыя)

У новым выпуску на сваім YouTube-канале выкладчык і паэт Андрэй Хадановіч расказвае пра чарадзейную, сатырычную і разам з тым рэалістычную казку нямецкага пісьменніка Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана “Курдупель Цахес, якога звалі Цынобер”. І вядома ж не абыйшлося без успамінаў пра легендарнага перакладчыка гэтага твору на беларускую мову — Васіля Сёмухі. […]

Літсцэна на фэсце “Летуцень” у Кракаве (фотарэпартаж)

Каманда фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” ў межах калабарацыі з кракаўскім фэстам Пікнік LTCŃ правяла шэраг літаратурных мерапрыемстваў 26 і 27 ліпеня. Сярод іншага, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі новых кніг, размовы і паэтычныя меладэкламацыі. У пятніцу 26 ліпеня ў Каракаве ў доме беларускай дыяспары “Прастора” прайшла музычна-паэтычная вечарына. Музыкі Эрык Арлоў-Шымкус, […]

Менск, махлярства і прыгонны тэатр у падкасце “Спіс на лета”

Выйшаў новы выпуск літаратурнага падкасту “Спіс на лета” ад праекта wir.by. Ён прысвечаны аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. У класічных школьных творах разбіраюцца кандыдатка філалагічных навук Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч. Ці Адам Міцкевіч — «наш», а Святлана Алексеевіч і Францыск Скарына — беларускія пісьменнікі? А Саша Філіпенка і Мікола Гусоўкі? […]

Паэт Сяргей Прылуцкі ў новым відэа ад Хадановіча

Новым героем відэа-лекцыі на YouTube-канале выкладчыка і паэта Андрэя Хадановіча стаў беларускі паэт і ўкраінскі грамадзянін Сяргей Прылуцкі, які жыве ў Бучы пад Кіевам. Сяргей Прылуцкі, які мае некалькі альтэр-эга ад хулігана Сірошкі Пістончыка да паўночнакарэйскага літаратара Кім Чжун Хо, гэта творца, які пранізліва піша лірычны дзённік з вайны. Андрэй […]

Адкрыты перадзаказ на другую частку “Валадара пярсцёнкаў”

Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае выдаваць культавую трылогію Джона Р. Р. Толкіна і адкрывае папярэдні заказ на кнігу “Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы”. Замаўляць са зніжкай можна да 7 жніўня, але колькасць асобнікаў па спецыяльнай цане абмежаваная. Высылка поштай замоўленых асобнікаў пачнецца 9 жніўня, а старт афлайн продажаў у варшаўскай кнігарні “Кнігаўка” пачнецца […]

Літаратурная рэзідэнцыя ў Швейцарыі (падаць заяўку)

Літаратурная рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскі каля гор Юра ў Швейцарыі абвяшчае набор заявак. Запрашаюцца ў першую чаргу пісьменнікі і перакладчыкі, але і іншыя творцы, якія працуюць са словам, таксама могуць падаваць заяўкі. Удзельнічаць у конкурсе могуць як дасведчаныя аўтары, так і больш маладыя. Працягласць рэзідэнцыі можа складаць ад 2 тыдняў […]

“Мінскі дзённік” Цімафеевай з’явіцца па-нарвежску

Дакументальная проза Юлі Цімафеевай “Мінскі дзённік” неўзабаве мае выйсці ў перакладзе на нарвежскую мову. Гэта будзе сёмая мова, на якой пабачыць свет кніга. “Урыўкі з “Minsk Diary” яшчэ ў 2021-м друкаваліся ў нарвежскім перакладзе Крыстыяна Кельструпа (Christian Kjelstrup) у часопісе “Samtiden”, але поўная версія з’явіцца толькі зараз”, тлумачыць у фэйсбуку […]

Янушкевіч збірае сродкі на пераклад “Графа Монтэ-Крыста”

Выдавецтва “Янушкевіч” запусціла кампанію па зборы сродкаў на выданне перакладу класічнага раману французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма “Граф Монтэ-Крыста”. Краўдфандынгавая кампанія праходзіць на новай беларускай пляцоўцы “Гронка”. Чаму менавіта “Граф Монтэ-Крыста”? “Граф Монтэ-Крыста” — гэта не проста раман, гэта вечная гісторыя пра прыгоды, здраду, нязломны чалавечы дух і канчатковы трыумф. Гэта […]

Выйшла кніга вершаў Уладзіміра Глазава

У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk, якім кіруе Дзмітры Строцаў, выйшаў новы паэтычны зборнік Уладзіміра Глазава з назвай “Показания барометра” (Паказанні барометра). Гэта трэці зборнік вершаў берасцейскага паэта і сямнаццатая кніга ў выдавецкай серыі. “Я в эти минуты пребываю в несколько шоковом состоянии. Ни одна из моих книжек так быстро не […]