Музей Багдановіча ўшаноўвае дзень памяці паэта

25 траўня 1917 года памёр класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. З гэтай нагоды Літаратурны музей Максіма Багдановіч праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных памяці паэта.

Так, 24-га траўня ў 12:00 адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Максіма Багдановіча ў скверы каля Опернага тэатра ў Менску. А пазней, у 18:00 у музеі Міхал Бараноўскі і Ірына Мышкавец прачытаюць лекцыю “Апошні прытулак паэта”.

А ўласна 25-га траўня а 16-й гадзіне пройдзе зборная экскурсія ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (запісацца: +375 17 363 07 61, +375 355 22 95)

“25 мая 1917 года скончылася зямное жыццё генія беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, але ён працягвае жыць у нашых думках і нашых сэрцах. Яго вершы засталіся ў вечнасці і працягваюць вабіць сваёй прыгажосцю, меладычнасцю і сэнсам”, – каментуюць падзеі захавальнікі памяці пра паэта і дадаюць, што ў гэтыя дні ўваход у музей будзе вольны.