Маляваныч агучыў уласныя казкі для “Кніжнага Возу” (слухаць)

Актор Аляксандра Ждановіч, вядомы пад псеўданімам Маляваныч, ад нядаўняга часу пачаў пісаць казкі для дзяцей. Цяпер, дзякуючы супрацы з “Кніжным Возам”, гэтыя казкі выйшлі ў аўдыяфармаце. Чытае сам аўтар.

Першая гісторыя з назвай “Наадваротны хлопчык” апавядае пра намаляваную на аркушы папер сям’ю: маму, тату і хлопчыка. Але хлопчык быў намаляваны дагары нагамі. Што чакае герояў гэтай казкі? Слухаць тут.

У другой казцы з назвай “Бяздомны дом” галоўны герой — дамок на ўскрайку Зялёнага Луга ў Менску. Кніжкі жывуць у шафе, акуляры — у футляры, абутак, алоўкі, цацкі — у сваіх скрынях. А ці ёсць дом у самога дома?

Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве Słowianka, а цяпер “Бяздомны дом” можна слухаць ў выкананні аўтара на “Кніжным Возе”

Музыка і апрацоўка гуку — Алег Удалееў