Author: manager

Збор на ўпарадкаванне скверу і помнік Каліноўскаму ў Кіеве

У Кіеве адзін з гарадскіх сквераў быў названы ў гонар публіцыста, паэта і нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Цяпер прадстаўнікі беларускай грамадскасці маюць намер добраўпарадкаваць сквер ды паставіць помнік. Адзін з ініцыятараў акцыі па навядзенні парадку ў скверы Валер Сляпухін паведамляе, што цяпер ад беларусаў замежжа залежыць, як будзе выглядаць месца памяці. […]

У серыі “Людзі эміграцыі” — том пра Янку Запрудніка

У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы […]

Комікс пра прыгоды трусіка і ваўка, якія патаварышавалі

Выйшаў з друку пераклад нямецкага коміксу Жазэфіны Марк “Трымайся, Трусік!” (“Trip mit Tropf”). Кніга поўніцца вострасюжэтных прыгодаў — сапраўдны блакбастар у лесе, але страшэнна добры блакбастар. Кнігу выпусціла ініцыятыва “Кніжны вырай” у супрацы з выдавецтвам Gutenberg. Пераклад здзейсніла Вольга Гронская. Сродкі на друк збіралі праз краўдфандынг. Комікс апавядае гісторыю нараджэння […]

Зборнік артыкулаў Міколы Дзядка

Выйшаў з друку зборнік выбраных артыкулаў зняволенага анархіста і блогера Міколы Дзядка, якія ён напісаў за пяць гадоў, праведзеных на волі паміж двума турэмнымі тэрмінамі. Мікола Дзядок шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік […]

“Літаратурная Беларусь” — чытаць снежаньскі нумар

Выйшаў снежаньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У выпуску чытачы знойдуць матэрыялы пра Васіля Быкава, новае апавяданне лаўрэата конкурсу да 100-годдзя Быкава — Платона Станкевіча, вершы Алены Ігнацюк і Уладзіміра Мароза, эсэ пра Жорж Санд і многае іншае. Змест: ФОРУМ: «Як жыць?» — развагі Галіны САМОЙЛА пра надзею і безнадзейнасць у […]

Выйшла новая кніга пра постаць Максіма Багдановіча

Акурат да дня нараджэння паэта (9 снежня) выйшла з друку новая кніга — “Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі” аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага. “Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і […]

Конкурс на афармленне англамоўнага “Шляхціца Завальні”

Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”, якая мае выйсці на ангельскай мове. Што прапануюць арганізатары конкурсу:— Замову на 10-15 ілюстрацый— Аплатны праект— Куратарскую падтрымку Art Pradmova— Друкаваную тыражную кнігу ў даробку Каб узяць удзел, трэба:1. Запоўніць кампактную анкету (docs.google.com)2. Стварыць 1 […]

Запускаюць новую серыю дзіцячых кніг — краўдфандынг

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала запуск у 2025 годзе новай серыі для дзяцей “Чытаю сабе сам”. З гэтай нагоды адкрыты збор сродкаў на беларускай краўдфандынгавай платформе Gronka.org. Выхад першых кніг серыі чакаецца ў студзені. Паводле выдавецтва, серыя стваралася для дзяцей, якія толькі пачынаюць чытаць. Усяго мяркуецца выпускасць 3 узроўні кніжак: для […]

У Лідзе паставяць помнік Валянціну Таўлаю — адкрыты конкурс

У Лідзе плануюць усталяваць помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю 7 верасня 2025 году ў Дзень беларускага пісьменства. З гэтай нагоды Лідскі раённы выканкам абвясціў адкрыты конкурс эскізных праектаў помніка. Помнік мае з’явіцца на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана, паведамляе “Лідская газета”. Удзельнікамі конкурсу могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы, адна асоба […]

У Беластоку выйшла навінка, прысвечаная Бяляцкаму

У Беластоку выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму, з назвай “За беларускае жыццё…”. Выданне прымеркаванае да 10 снежня – Дня сусветнай дэкларацыі правоў чалавека і другой гадавіны надання Нобелеўскай прэміі праваабаронцу і пісьменніку. Як паведамляе “Рацыя”, змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім […]