Ініцыятыва “Традыцыя” падрыхтавала да друку кнігу “Беларускія Калыханкі” і абвясціла пра магчымасць перадзамовіць выданне з дастаўкай па ўсім свеце са зніжкай.
Цэлы шэраг спонсараў, якія ужо падтрымалі збор, атрымаюць кнігу ў падарунак. Але аўтары праекту вырашылі павялічыць наклад з 500 асобнікаў да 1000. Такім чынам тыя, хто перадзамовіць кнігу, аўтаматычна падтрымае выыданне.
Зрабіць замову можна па спасылцы праз гугл-форму.
Акрамя нот і тэкстаў беларускіх калыханак будзе даступны яшчэ і аўдыядадатак, каб кожны мог паслухаць, як гучаць песні. Распрацоўкай дадатку займаюцца Воля Дземка і гурт VOLYA.

Таксама ў кнізе будуць тэксты па-ангельску з гісторыямі пра ўсіх персанажаў беларускіх калыханак.





![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
