Беларуская мастачка аформіла шведскую кнігу для дзяцей

У шведскім выдавецтве Bonnier Carlsen выйшла новая кніжка-карцінка “Прынцэса і Пінгвін” дзіцячай пісьменніцы Эвы Сусы (Eva Susso), вядомай беларускай публіцы па перакладах і кнізе пра Снежнага чалавека ў Менску, і мастачкі Кацярыны Дубовік.

Кніга “Прынцэса і Пінгвін” апавядае гісторыю пра пра караля, каралеву і маленькую прынцэсу, якая прагне пагуляць з дзецьмі на вуліцы, але ёй гэтага не дазваляюць. Прынцэса злуецца. І калі ўжо з ёй так абыходзяцца, то яна хоча пінгвіна замест прагулкі!

І вось каралеўская сям’я вырашае адправіцца ў Антарктыду. І усё, чым яны валодаюць (так-так, цэлы замак і нават сад пры ім) загружаюць на карабель. Цяпер яны адпраўляюцца ў прыгоды!

Загалоўная выява з афіцыйнай старонкі выдавецтва