Пісьменніца і перакладчыца Ганна Янкута выправілася ў падарожжа па Лацінскай Амерыцы на пошукі беларускіх слядоў. У сваім эсэ для сайта “Будзьма беларусамі” Ганна Янкута апісвае вандроўку па Мантэвідэа — горадзе дзяцінства беларуска-іспанскага перакладчыка, пісьменніка, заснавальніка Беларускага ПЭН-цэнтра Карласа Шэрмана. РАКА Я іду па ўзбярэжнай Ла-Платы ў Мантэвідэа. Яна пачынаецца ад […]
Author: manager
Новую кнігу Уладзіміра Мацкевіча ўжо можна перадзамовіць
Кніга “Уводзіны ў філасофію” (Введение в философию) Уладзіміра Мацкевіча – гэта філасофская размова ад першай асобы пра мысленне, індывідуальнасць, ідэі і філасофіі. Кніга пабудаваная на аснове цыклу лекцы, прачытаных у 2008–2009 гадах. Гэта не падручнік па філасофіі, гэта не даведнік для пачаткоўцаў, гэта ўводзіны ў сістэму ўяўленняў аб мысленні і […]
У Беластоку з’явіцца Цэнтр Беларускай Культуры
У Беластоку (Польшча) прайшла прэс-канферэнцыя маршалка Падляшша Артура Касіцкага з нагоды размеркавання бюджэту ў ваяводстве, на якой было абвешчана запачаткаванне Цэнтру Беларускай Культуры – новага інстытуту культуры Падляшскага ваяводства. Удзел у прэс-канферэнцыі ўзялі таксама Алег Латышонак, Славамір Назарук і Анатоль Вап. Новы культурны цэнтр пачне сваю працу з студзеня 2024 […]
Тры кніжныя навінкі для дзяцей
За апошні час выйшла некалькі новых кніг для дзяцей у беларускіх выдавецтвах. Выдавецтва “Папуры” выпусціла новую казку Надзеі Ясмінскай пад назвай “Снегурумі”. Галоўная гераіня якой, Мія, жыве ў цёплым паўднёвым мястэчку і так марыць пабачыць сапраўдны снегапад, пакоўзацца на горцы ды зляпіць снегавіка. Але за акном у яе цёпла і […]
“Пітэр Пэн” выйшаў аўдыякнігай на “Кніжным Возе”
Акторка Крысціна Дробыш агучыла беларускі пераклад Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” спецыяльна для “Кніжнага Воза”. Гэты класічны твор дзіцячай літаратуры ў перакладзе Уладзя Лянкевіча і з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік выйшаў па-беларуску ў выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе. Цяпер кніга атрымала другое дыханне, дзякуючы ініцыятыве “Кніжны Воз”. Аўдыякнігу можна бясплатна слухаць […]
Выйшла трохмоўная кніга вершаў пра Вільню Ванды Марцінш
Фонд “Камунікат” выдаў кнігу вершаў пра Вільню паэткі Ванды Марцінш душ Рэйш, у якую ўвашлі тэксты беларускіх арыгіналаў і перакладаў на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі “Маланкі над Вільняй” напісаў Сяргей Харэўскі. “…Гэта мой падарунак роднаму гораду да 700-годдзя. Ідэя такой кнігі належыла перакладчыцы Альме Лапінскене, яна і […]
У Рызе з’явіцца скверык у гонар першадрукара Францыска Скарыны
Важнае для беларусаў месца з’явіцца ў Рызе (Латвія). Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Новую назву ўхваліў Камітэт па развіцці латвійскай сталіцы. Змены ў назве сквера ініцыявалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў. Разам з прадстаўніцай […]
Беларускія літаратары могуць падацца на творчую рэзідэнцыю ў Варшаве
Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]
25 лістапада ў Гданьску ўзнагародзяць лаўрэатаў Прэміі Гедройця
25 лістапада 2023 года ў Гданьску (Польшча) у Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43-44) а 19:00 будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця, паведамляюць арганізатары. Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт […]
Выбраныя сустрэчы і лекцыі з сёлетняй “Прадмовы” можна паглядзець у запісе
Арганізатары фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”, які сёлета прайшоў у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку, папаўняюць адмысловы канал на YouTube відэазапісамі некаторых лекцый, дыскусій і прэзентацый. Таксама ў запісе можна глядзець сустрэчы, якія праходзілі ў межах анлайн-Прадмовы.





