Да адкрыцця славенскага міжнароднага фестывалю “Дні паэзіі і віна”, які праходзіць у некалькіх гарадах краіны, пабачыла свет кніга выбраных вершаў Вальжыны Морт.
Пераклад з беларускай мовы здзейсніла паэтка і перакладчыца, дырэктарка фестывалю Крысціна Кочан. Кніга вершаў “Pesem o belih jabolkih” выдадзеная ў цвёрдай вокладцы ў фармаце білінгвы — на славенскай і беларускай мовах.
Як паведамляе праграма, Вальжына Морт як ганаровая госця жівеньскага фэсту ўдзельнічае ў чатырох імпрэзах: Days of Poetry and Wine in LJUBLJANA: Body in Poetry, Poetry as Body, Grand Poetry Reading, Days of Poetry and Wine in MARIBOR, Conversation with the guests of honour: From rootedness to estrangement.
Фота: інстаграм Вальжыны Морт