Выдавецтва “Энцыклапедыкс” следам за першым надрукавала другі том “Іліяды” Гамера, які ўключае яшчэ 12 песень старажытнай гераічнай паэмы. Гэта працяг выдання перакладу са старагрэцкай мовы, які здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі.
“Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы 13 і 12 ст. да н.э.
Як паведамляе Kniger, навінку можна купіць ў Менску ў ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Час працы з пн-пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16.
Таксама неўзабаве “Іліяда” стане даступнай для пакупкі праз сайт kniger.by.