Tag: Энцыклапедыкс

Выйшаў пераклад дзвюх частак “Арганона” Арыстотэля

Выдавецтва “Энцыклапедыкс” у серыі “Галерэя чалавечай думкі” выпусціла з друку працы Арыстотэля, прысвечаныя логіцы, — першыя дзве часткі “Арганона” (“Катэгорыі” і “Герменэўтыка”). Пераклад са старагрэцкай здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Анатацыя: Выбітны грэцкі мысляр старажытнасці Арыстотэль (384-322 гг .да н.э.) агульнапрызнана лічыцца “бацькам логікі”. Адзін з яго пазнейшых паслядоўнікаў Андронік Радоса ( I […]

Другі том “Іліяды” Гамера выйшаў з друку

Выдавецтва “Энцыклапедыкс” следам за першым надрукавала другі том “Іліяды” Гамера, які ўключае яшчэ 12 песень старажытнай гераічнай паэмы. Гэта працяг выдання перакладу са старагрэцкай мовы, які здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі. “Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. […]

“Іліяда” Гамера ўпершыню выходзіць на беларускай мове

У выдавецтве “Энцыклапедыкс” выйшаў з друку першы том “Іліяды” Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі. “Іліяда” — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. […]

Эсэ нобелеўскага лаўрэата — у філасофскай серыі

Серыя “Галерэя чалавечай думкі” выдавецтва “Энцыклапедыкс”, у якой выходзяць філасофскія творы ў перакладзе на беларускую мову, папоўнілася новай кнігай — Бертран Расэл “Мастацтва філасофствавання”. Выданне, акрамя ўласна эсэ, таксама змешчаны кароткі біяграфічны нарыс пра яго аўтара і кароткі англійска-беларускі тэрміналагічны гласар, паведамляе суполка “Акадэмічная кніга”. Навінку ўжо можна купіць у менскай […]