Паводле рашэння журы пераможцай штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, прымеркаванага сёлета да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) становіцца Маргарыта Ёхансан (за найлепшы твор у жанры аўтарскай казкі).
Паводле ўмоваў конкурсу твор Маргарыты Ёхансан выйдзе асобнай кнігай. Творы іншых адзначаных журы ўдзельнікаў Валянціна Вяркеева (за найлепшы празаічны твор) і Алены Варанец (за найлепшую паэзію) выйдуць асобнымі публікацыямі цягам наступнага года.
Шчыры віншуем аўтараў!
У сёлетнім конкурсе ўдзельнічала каля пяцідзесяці аўтараў і аўтарак, якія працуюць у самых розных жанрах – ад вершаў для самых маленькіх чытачоў да вялікіх празаічных тэкстаў.
Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам за актыўнасць і крэатыў.






