Выходзіць другая частка “Імёнаў Свабоды” Арлова

Другая частка своеасаблівай аўтарская энцыклапедыі любові да радзімы, свабоды і незалежнасці Уладзіміра Арлова пад назвай “Імёны Свабоды” неўзабаве выйдзе з друку. У красавіку выходзіў першы том, у які ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі.

Хто яны — людзі, якія цягам больш як двух стагодзьдзяў змагаліся за свабоду і незалежнасць нашых земляў? Гэта сотні лёсаў, сотні гісторыяў, сотні імёнаў, якія варта ведаць і памятаць. Жыва, займальна, у непаўторнай эсэістычнай манеры Уладзімір Арлоў стварае сапраўдную аўтарскую энцыклапедыю беларускай свабоды — поўную малавядомых фактаў, нечаканых адкрыцьцяў і трапных назіраньняў.

Гэта кніга пра тых, дзякуючы каму Беларусь заставалася Беларуссю.

Кнігу можна будзе замовіць на сайце Kamunikat.shop альбо набыць у кнігарнях у Беластоку ў Цэнтры беларускай культуры (ul. Warszawska 1A) і ў Варшаве па адрасе: ul. Oleandrów 6/2; metro Politechnika.