Свет пабачыла ўжо шостае, дапрацаванае выданне культавай кнігі вядомага пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”. Кнігу найбліжэйшым часам можна пабачыць і купіць на Кніжным кірмашы ў Беластоку з 17 па 19 красавіка.
У кнігу ўвайшло 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасць беларускай зямлі. Гэта — своеасаблівая аўтарская энцыклапедыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля вытокаў дзяржавы. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Язэп Варонка, Язэп Лёсік, Пётра Крэчаўскі, Васіль Захарка, Мікола Абрамчык ды іншыя.




![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


