Працягваецца чарговы прыём заявак на перакладчыцкую праграму ©POLAND 2026 ад Польскага Інстутута Кнігі. З 15 чэрвеня да 15 ліпеня 2026 году выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры. Сёлета гэта ўжо другі кол.
Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах – ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, кніг для дзяцей і моладзі, а таксама коміксаў.
Толькі ў 2025 годзе было прафінансавана 178 перакладаў, а з пачатку існавання праграмы – амаль 4000 кніг.
Падрабязнасці і форма заяўкі на сайце Instytutksiazki.pl.
На загалоўным фота кнігі выдадзеныя у межах PTCP / fot. IK






