Па-польску выходзіць кніга вершаў Ганны Янкуты

3 ліпеня ў Любліне на фестывалі Wschodni express адбудзецца прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты “Канстытуцыя” па-польску. Кніга выходзіць у выдавецтве Warsztaty Kultury пад назвай “Konstytucja”, а пераклад на польскую мову з беларускай здзейсніў паэт і перакладчык Богдан Задура.

“Мне ўсё яшчэ цяжка паверыць, што гэтая кніга сапраўды вось-вось з’явіцца — пакуль не патрымаю ў руках, не паверу да канца) Вельмі ўдзячная ўсім, хто зрабіў гэта магчымым, перадусім Богдану Задуру, які ўжо шмат гадоў працуе над прасоўваннем беларускай літаратуры ў Польшчы, рэдактарцы Ёане Бэрнатовіч і ўсёй камандзе выдавецтва Warsztaty kultury”,падзяділася навіной аўтарка Ганна Янкута ў сацсетках.

Прэзентацыю кнігі будзе мадэраваць Ян Бурнатоўскі. Пачатак ў 17:30 (Люблін, вул. Гродска 7)

Як паведамляў Bellit.info, напярэдадні, 2 ліпеня, у межах фестывалю будзе прэзентаваны пераклад на польскую мову зборніка апавяданняў Альгерда Бахарэвіча “Ператрус у музеі”.

З поўнай праграймай фэсту можна азнаёміцца на сайце Innebrzmienia.eu.