У Варшаве пройдзе перфарматыўная экскурсія па офісе “Мяне Няма”

14 сакавіка ў Варшаве Тутэйшы Тэатр правядзе перфарматыўную экскурсію па офісе беларускага незележнага выдавецтва “Мяне Няма”, запрашае КШТАŁТ СЛОВА.

Экскурсія па офісе “Мяне Няма” ад Тутэйшага Тэатра — гэта імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і акторкамі тэатра. Сусвет асобных твораў ажывае на вашых вачах, тае на далонях, ходзіць вашымі нагамі — на ўсялякі выпадак не будзем пералічваць далей, каб заставалася інтрыга, пішуць арганізатары.

14 сакавіка ў 18:00

Колькасьць месцаў абмежаваная — уваход праз рэгістрацыю па спасылцы. Арганізатары просяць зрабіць на месцы данат ад 20 зл.