Tag: аўтафікшн

Сяргей Шупа пераклаў з ідышу самую раннюю версію мемуараў Шагала

У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць самая ранняя версія мемуараў Марка Шагала, якая ў свой час ўпершыню была надрукаваная на ідышы ў 1925 годзе ў нью-ёркскім часопісе “Di cukunft” (“Будучыня”) і мела назву “Ejgens” (“Сваё”). На беларускую іх адмыслова для выдавецтва пераклаў Сяргей Шупа, які сёлета адзначае 65-годдзе. На думку перакладчыка, […]

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску

Наста Рагатко падзялілася ў сацсетках навіной пра выхад ейнай кнігі “Насі з сабой” у выдавецтве “Логвінаў” на беларускай мове. Пераклаў твор Іван Стасіевіч. “Кніжкі ўжо ў Вільні, іх можна замаўляць анлайн. Афлайн яны будуць на фестывалі “Прадмова”. У гэтым выданні ёсць мая прадмова, напісаная праз год пасля асноўнага тэксту кнігі. […]

Выходзіць дапоўненае перавыданне “Кароткай гісторыі прэміі Г.” Анціпава

Дзесяць гадоў таму празаік і выдавец Павел Анціпаў пачаў пісаць кнігу “Краткая история премии Г.”, дзе ў займальнай форме апавядаецца пра будні арганізатара адной з літаратурных прэмій. Надрукаваная кніга была самвыдатам праз тры гады пасля напісання. Цяпер, дзякуючы супрацы выдавецтваў “Лысы чэрап” і Bukinist:ka Press выходзіць юбілейнае перавыданне. Перавыданне суправаджае […]

Юля Арцёмава напісала пра ўцёкі ў Кіеў і сутыкненне з вайной

Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад рамана Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова”. Цяпер адкрыты перадзаказ на кнігу на сайце выдавецтва. “Пока я искала слова” — раман жорсткага дзеяння і драматычнага выбару. Гераіню шукае КДБ, і яна таемна бяжыць праз мяжу ў Кіеў, дзе, ледзь ачомаўшыся, сустракае вайну. І ўсё гэта […]

Макс Шчур напісаў успаміны кліматычнага актывіста — навінка

Выдавецтва Rozum.Media, што месціцца ў Познані, выпусціла першую частку накладу новай кнігі Макса Шчура “Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста”. Як гаворыць аўтар, гэты твор ёсць вольным працягам 900-старонкавых успамінаў “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Пры адсутнасці грантаў і часу на творчасць кніга ўзнікла паводле ўзору “У дарозе” Керуака — спосабам […]

Сяргей Дубавец сутыкаецца з непрыхарошанай праўдай “Сіняга дома” Алены Пятровіч — падкаст

У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго нараджаецца светапогляд і нехлуслівая інтанацыя пісьменніцы. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Натуральна, я ведаў […]

Падкаст “Літаратурныя зацемкі” Дубаўца пра аўтабіяграфічны раман Алеся Аркуша

У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша “Запавольванне” (Skarynyčy, 2025). Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад “звычайнага жыцця”, якога паспытаў напоўніцу. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. Не скажу, што мяне […]

У Варшаве пройдзе перфарматыўная экскурсія па офісе “Мяне Няма”

14 сакавіка ў Варшаве Тутэйшы Тэатр правядзе перфарматыўную экскурсію па офісе беларускага незалежнага выдавецтва “Мяне Няма”, запрашае КШТАŁТ СЛОВА. Экскурсія па офісе “Мяне Няма” ад Тутэйшага Тэатра — гэта імерсіўная вандроўка па 7 пакоях офісу выдавецтва, дзе водгукі цяжкай штодзённай працы кніганошаў злучаюцца з мелодыямі тэкстаў, ласкава напетымі акторамі і […]