Выдавецтва “Тэхналогія” ў супрацы з “Папуры” выпусціла другі наклад кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы”. Наклад першага выдання, якое пабачыла свет летась і разышлося за год, склаў 2100 асобнікаў, а другое выданне выйшла накладам 1500 асобнікаў.
“Чым розніцца нашая мова ад моваў суседзяў? Як называюць адны і тыя ж з’явы ў розных кутках нашай краіны? Як гучаць адны і тыя ж формы словаў у розных рэгіёнах? Кніга прыводзіць шэраг адказаў на гэтыя і іншыя падобныя пытанні. З дапамогай QR-кодаў можна прагледзець атласы і звярнуцца да тэкстаў вершаў, на якія спасылаецца кніга”, — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.


Кніга “Як гавораць беларусы” каштуе 21 рубель. Замовіць кнігу можна праз сайт “Тэхналогіі” — tn.by. Таксама можна набыць у краме выдавецтва па адрасе Ляўкова, 19 (уваход з боку Варанянскага).
Магчымая дастаўка Еўрапоштай па Беларусі, Белпоштай па ўсім сусвеце.