Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. Тэксты Радаслава Калеты былі адабраныя для публікацыі з розных галін, такіх як: беларускі правапіс, міжмоўная аманімія, транслітарацыя і транскрыпцыя […]
Tag: мовазнаўства
Выйшаў новы том манаграфіі пра беларускія гаворкі ў Літве
У Вільні пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка “Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Шальчынінкайскі раён”, піша Рэформ. Кніга выдадзеная на польскай мове, змяшчае рэзюмэ на ангельскай і літоўскай. У першым томе разглядаліся беларускія дыялекты, якія выкарыстоўваюцца ў паўднёвай частцы краіны (Варэнскі раён). Гэты том знаёміць чытача з […]
Выйшла кніга Ігара Случака пра палітычную гісторыю беларускай мовы
Кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”, якая надоечы пабачыла свет, разглядае ўмовы існавання беларускай мовы ад Х стагоддзя, калі разам з узнікненнем Полацкага княства пачынаецца фармаванне беларускай дзяржаўнасці, і да 1996 году, калі беларуская мова зноў апынулася пад моцным ціскам русіфікацыйнай палітыкі. Аўтар разглядае лёс беларускай […]
“Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў” — навінка
У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыла свет кніга “Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускіх фразеалагізмаў”, якая ёсць вынікам даследаванняў доктара філалагічных навук Міколы Даніловіча. У анатацыі гаворыцца, што чытачы дазнаюцца, што азначаюць народныя выразы вароты каўбасамі завязваць, прайсці Крым і Рым, што ў касцелі то ў пасцелі, усе козы ў золаце, багатыя […]
З’явіўся дапаможнік па вывучэнні беларускай мовы на ўзроўнях A1–B1
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла дапаможнік “Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання” аўтарства Вольгі Трацяк, прызначаны для вывучэння беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1. 330-старонкавы дапаможнік складаецца з 150 практыкаванняў і 50 тэкстаў для чытання. Заданні накіраваныя на паступовае і сістэмнае развіццё моўных кампетэнцый, у тым ліку разумення […]
Выйшаў другі наклад кнігі пра адметнасці беларускай мовы
Выдавецтва “Тэхналогія” ў супрацы з “Папуры” выпусціла другі наклад кнігі Вадзіма Шклярыка “Як гавораць беларусы”. Наклад першага выдання, якое пабачыла свет летась і разышлося за год, склаў 2100 асобнікаў, а другое выданне выйшла накладам 1500 асобнікаў. “Чым розніцца нашая мова ад моваў суседзяў? Як называюць адны і тыя ж з’явы […]
У Віцебску выйшла манаграфія, прысвечаная Кітабу Хасяневіча
У выдавецтве Віцебскага дзяржаўна ўніверсітэта імя П. М. Машэрава пабачыла свет манаграфія беларускага мовазнаўца Віктара Несцяровіча “Мірадж-намэ” з Кітаба Абрагіма Хасяневіча (1832)” У грунтоўнай навуковай працы прыводзіцца беларускамоўны варыянт асманскага рэлігійнага твору у кірылічнай транслітарацыі. Таксама пададзены пераклад на сучасную беларускую мову, даецца характарыстыка пісьма, правапісу і мовы гэтага тэксту. […]
Перавыдалі скандальную кнігу Бембеля пра беларускую мову
Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі выпусціла з друку другое выданне кнігі Алега Бембеля “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”. Новае выданне, якое выходзіць пад рэдакцыяй Наталлі Гардзіенкі, уключае адмысловыя каментары і водгукі тых, хто чытаў гэтую кнігу ў 1980-х. На мяжы 1970—1980-х гадоў супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР […]
Акадэмія навук збірае перадзаказы на дзве кнігі па гісторыі мовы
Аддзел гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі абвясціў пра дзве падрыхтаваныя да друку працы і збірае перадзаказы на кнігі, каб улічыць інтарэсы чытачоў пра выпуск накладу кніг. 1) “Гісторыка-этымалагічны слоўнік іншамоўных слоў у старабеларускай мове” (рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве “Беларуская навука”), падрыхтаваны галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі […]
Skaryna Press рыхтуе слоўнік кінатэрмінаў
Выдавецтва Skaryna Press анансавала выпуск першага беларускага слоўніка, прысвечанага кіно. Слоўнік кінатэрмінаў будзе змяшчаць больш за тысячу артыкулаў, якія будуць уключаць тлумачэнні тэрмінаў, а таксама адпаведнікі з іншых моваў. Лексіка, прадстаўленая ў слоўніку, будзе ўключаць:• прафесійныя і тэхнічныя кінатэрміны (мантаж, кадр, адмысловы эфект);• жанравыя і відавыя кінатэрміны (вестэрн, дакументальнае кіно, […]





