У выдавецтве Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча) выйшла з друку манаграфія драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва “Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду”. Як тлумачыць сам аўтар у сацсетках, гаворка ў працы ідзе пра літаратуру ў перыяд з 1985 па 2020 гады.
У кнізе разглядаюцца асобныя жанры (паэзія, проза, драматургія, эсэістыка і крытыка), творчыя індывідуальнасці (Кастусь Тарасаў, Алег Бембель (Зьніч), Сяргей Дубавец, Анатоль Сыс, Алег Мінкін, Вялянцін Акудовіч, Макс Шчур, Альгерд Бахарэвіч і інш.), выкарыстоўваюцца розныя літаратуразнаўчыя метадалогіі (даследаванне аўтарскіх стратэгій і траекторый, геапаэтыка, кампаратывістыка і інш.).
Кніга неўзабаве мае з’явіцца ў продажы на сайце выдавецтва Wydawnictwo.umcs.eu.
Сяргей Кавалёў падзяліўся зместам кнігі:

Уводзіны
І. Маніфесты, праграмы, дэкларацыі
Маніхвэст Тутэйшых і адлюстраванне ідэйна-эстэтычнай праграмы “Тутэйшых” у афіцыйным друку
Новая культурная сітуацыя: ідэйна-эстэтычныя праграма адроджанай “Нашай Нівы”
ІІ. Паэзія, проза, драматургія
Апостал нонканфармізму: ранні перыяд творчасці Зьніча (Алега Бембеля)
Карабель у бурлівым моры часу: раман Кастуся Тарасава “Пагоня на Грунвальд”
Прарок – блазен – легенда: аўтарская траекторыя Анатоля Сыса
Полацк – Вільня – Масква… Паэтычныя і біяграфічныя вандроўкі Алега Мінкіна
Канцэпт свабоды ў сучаснай беларускай паэзіі (на матэрыяле праекту “Радыё Свабоды” Верш на свабоду)
Беларускі патрыятызм рускамоўнай прозы: раман-фэнтэзі Нікі Ракіцінай “Гонитва”
Таямніца Імаверскай Кнігі: раман Макса Шчура “Там, дзе нас няма”
Вобраз краіны і грамадства ў люстэрку сучаснай драматургіі (на прыкладзе п’ес “Экспонаты” Вячаслава Дурнянкова, “Слава Героям” Паўла Ар’е, “Опиум” Віталія Каралёва)
ІІІ. Эсэістыка, крытыка, літаратуразнаўства
Беларусы ў Парыжы: версія Альгерда Бахарэвіча
Беларускі Сізіф у люстэрку часу: хронікі Валянціна Акудовіча
На памежжы крытыкі і літаратуразнаўства: культурны градыент Ганны Кісліцынай
Адкрывальнік новых імёнаў: рунь Арнольда Макміліна
Біяграфічны нарыс з элементамі літаратуразнаўства: Андрэй Мельнікаў пра Анатоля Сыса
Заключэнне