Tag: манаграфія

70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй

Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце. Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску. Тэксты Радаслава Калеты былі адабраныя для публікацыі з розных галін, такіх як: беларускі правапіс, міжмоўная аманімія, транслітарацыя і транскрыпцыя […]

Выйшла грунтоўная манаграфія пра старавераў Паазер’я

У выдавецтве “Беларуская навука” ў межах працы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі выйшла калектыўная манаграфія “Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура”. Ладная частка амаль 500-старонкавага выдання напісаная Уладзімірам Аўсейчыкам, знаўцам пахавальных і памінальных практык беларускага Падзвіння і ваколіц, які ўжо працяглы час займаецца вывучэннем стараверскай […]

Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна. Да ўдзелу ў шматаўтарскай манаграфіі былі запрошаны маладыя даследчыкі: студэнты і аспіранты кафедры беларусістыкі, дактаранты з Доктарскай школы гуманітарных навук Варшаўскага ўніверсітэта і Доктарскай школы ў […]

Генадзь Сагановіч напісаў манаграфію пра гісторыка-дысідэнта

У навуковай кніжнай серыі Варшаўскага ўніверсітэта “Bibliotheca Europae Orientalis. Studia“ выйшла манаграфія гісторыка Генадзя Сагановіча, прысвечаная асобе Міколы Прашковіча (1932— 1983) — беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і перакладчыка, які ўвайшоў у гісторыю таксама як адзін з удзельнікаў беларускага культурніцкага дысідэнцтва 1960—1970‑х гадоў. Сам Генадзь Сагановіч пракаментаваў з’яўленне кнігі “Мікола Прашковіч. Сказ […]

Выйшаў новы том манаграфіі пра беларускія гаворкі ў Літве

У Вільні пры падтрымцы Інстытута літоўскай мовы выйшла манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка “Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2: Шальчынінкайскі раён”, піша Рэформ. Кніга выдадзеная на польскай мове, змяшчае рэзюмэ на ангельскай і літоўскай. У першым томе разглядаліся беларускія дыялекты, якія выкарыстоўваюцца ў паўднёвай частцы краіны (Варэнскі раён). Гэты том знаёміць чытача з […]

Настасся Панкратава напісала кнігу пра беларускі тэатр апошняга 10-годдзя

Тэатральная аглядальніца Настасся Панкратава напісала кнігу “(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі”, якая неўзабаве выйдзе ў выдавецтве Skaryna Press. У выданні сабраныя пад адной вокладкай выбраныя інтэрв’ю і аналітыка, якія выходзілі ў розных медыя, а таксама артыкулы, якія падсумоўваюць працэсы ў беларускім тэатральным свеце з 2015 па 2025 год. “Чаму […]

Выйшла кніга Ігара Случака пра палітычную гісторыю беларускай мовы

Кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”, якая надоечы пабачыла свет, разглядае ўмовы існавання беларускай мовы ад Х стагоддзя, калі разам з узнікненнем Полацкага княства пачынаецца фармаванне беларускай дзяржаўнасці, і да 1996 году, калі беларуская мова зноў апынулася пад моцным ціскам русіфікацыйнай палітыкі. Аўтар разглядае лёс беларускай […]

Манаграфія Масквіна пра эміграцыйныя часопісы выйшла па-беларуску

У выдавецтве Варшаўскага ўніверсітэта дбаннямі Кафедры Беларусістыкі ў канцы 2025 году выйшла з друку манаграфія літаратуразнаўцы, культуролага і даследчыка Андрэя Масквіна “Беларускія эміграцыйныя часопісы: «Пагоня», «Сакавік» і «Наперад!»”. Кніга прысвечана тром беларускім перыядычным выданням, якія выдаваліся беларусамі-эмігрантамі ў Германіі, Аўстрыі і Вялікабрытаніі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Выхад “Пагоні” ініцыяваў […]

Выходзіць манаграфія пра беларусаў у Латвіі

Выдавецтва фонда “Камунікат” разам з Беларускім Гістарычным Таварыствам выдае манаграфію даследчыка Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)”. У кнізе ўсебакова разглядаецца гісторыя беларусаў у Латвіі з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны.  Выбар храналагічных межаў даследавання (1918—1945 гг.) абгрунтаваны аб’ектыўнымі прычынамі. Гэтыя часовыя рамкі дазваляюць […]

Кніга пра антычны юдаізм і габрэяў выйдзе па-беларуску

Выдавец Раман Цымбераў анансаваў выхад беларускамоўнага выдання кнігі Міхала Туваля “Сінагога гігантаў” пры падтрымцы Амбасады Ізраіля у Менску і спадара пасла Цві Міркіна. Пераклад і рэдагаванне — Ганна Дзягель. Пераклад урыўкаў крыніц на старагрэцкай — Лявон Баршчэўскі. Выхад з друку кнігі запланаваны да канца 2026 году. У кнізе “Сінагога гігантаў” апавядаецца пра […]