Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — “Птушкі без гнёздаў” — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.
PRADMOVA — гэта найбуйнейшы міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі, які стаў пляцоўкай падтрымкі і папулярызацыі беларускай культуры па-за межамі краіны. Ён збірае аўтарак і аўтараў, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыц і даследчыкаў, чытачак і чытачоў з розных краін свету. Фестываль падтрымлівае разнастайнасць інтэлектуальных фарматаў — ад традыцыйных кніжных праектаў да эксперыментальных культурных практык.
ПРАГРАМА І ГАРАДЫ PRADMOVA 2025
Вільня (10–12 кастрычніка)
Фестываль распачнецца ў Вільні, дзе гасцей PRADMOVA чакае некалькіх дзясяткаў цікавых імпрэз.
Аматаркі і аматары літаратуры могуць паўдзельнічаць у размове пра Беларусь з літоўскімі пісьменнікамі, дыскусіі пра постфікшн, гутарцы пра сацыяльныя перамены і ролю пісьменніка ў фіксацыі нацыянальнай гісторыі, а таксама ў размове з нагоды выхаду анталогіі, прысвечанай гісторыі фемінізму і правам жанчын у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Асаблівай падзеяй віленскай часткі фестывалю стане прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана “Яблык у валізцы” Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife), франтмэна гурта Gods Tower, — гісторыі ў стылі магічнага рэалізму, дзе сны, успаміны і рэчаіснасць сплятаюцца на фоне эпохі перамен. Аўтар пачытае фрагменты тэксту і падзеліцца невядомымі фактамі свайго жыцця.
У праграме віленскага фестывалю запланавана прэзентацыя новага выдання “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду” Сяргея Дубаўца, у якой возьмуць удзел героі нефармальнага моладзевага руху 1980-х.
Для дзетак фестываль падрыхтаваў спектакль “Сумны суп” паводле твораў Вольгі Гапеевай ад тэатра “Прыехалі”. Гэты сямейны спектакль запрашае задумацца пра сяброўства, веру ў сябе і павагу да іншых.
Не абыдзецца без канцэрта віленскіх клезмераў і многіх іншых цікавых мерапрыемстваў на самы розны глядацкі і чытацкі густ.
Партнёры віленскай праграмы фестывалю: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і сайт bellit.info, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, клуб “Paviljonas”.
Сёлета фестываль у Вільні чакае гасцей на дзвюх пляцоўках: Клуб “Paviljonas” (Pylimo g. 21B; тут адбудзецца і кніжны кірмаш ад беларускіх выдавецтваў) і Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20).
ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ ЦАЛКАМ 🔽
10 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
11 кастрычніка 2025, клуб “Павільёнас” (Pylimo g. 21B)
11 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
Час | Мерапрыемства і яго ўдзельнікі |
---|---|
18.00-18.50 | Спектакль “Сумны суп” тэатра “Прыехалі” (па творах Вольгі Гапеевай) |
12 кастрычніка 2025, клуб “Павільёнас” (Pylimo g. 21B)
12 кастрычніка 2025, Беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
Прага (24–26 кастрычніка)
У Празе PRADMOVA стане пляцоўкай для сустрэчы беларускай і сусветнай культур, перадусім чэшскай. Сярод цэнтральных падзей пражскага фестывалю — панэльная дыскусія “Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”. Гісторыкі і журналісты з дзвюх краін абмяркуюць гісторыю і сучасны стан адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй, разгледзяць пытанні культурных сувязяў, узаемных стэрэатыпаў і магчымасці для новага збліжэння.
У працяг размовы пра беларуска-чэшскія сувязі — прэзентацыя рамана Мілаша Урбана “Сямікасцелле” з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі.
Важнай часткай праграмы стане прэзентацыя цыкла гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы — знакавых для літоўскай літаратуры твораў, якія дапамогуць асэнсаваць агульны культурны наратыў Цэнтральнай Еўропы.
Госці фестывалю атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з выданнямі часопіса Arche, якія выйшлі ў 2023–2024 гадах і ў выніку рэпрэсій засталіся амаль па-за ўвагай.
Праграма PRADMOVA ўключае дыскусіі і выступы, прысвечаныя нацыянальнай гісторыі, дэмакратыі і інклюзіўнасці, аналізу беларускай жаночай і квір-літаратуры, размову пра будызм ад Макса Шчура і малавядомыя старонкі беларускага самвыдаву.
Кінапраграма PRADMOVA ў Празе прэзентуе кароткаметражку “Суд мёртвых”, пасля якой запланавана дыскусія пра адлюстраванне падзей 2020 году ў мастацтве.
Фінальнай імпрэзай фестывалю ў Празе стане аўтарскі вечар Андрэя Хадановіча “Дзень роўны жыццю”.
Партнёры пражскай PRADMOVA: “Беларускі інстытут у Празе” і Грамадзкае аб’яднаньне “Пагоня”.
ГЛЯДЗЕЦЬ ПРАГРАМУ ЦАЛКАМ 🔽
24 кастрычніка 2025, Прага
25 кастрычніка 2025, Прага
26 кастрычніка 2025, Прага
7–9 лістапада PRADMOVA наведае Познань, а завершыцца фестываль 21–24 кастрычніка ў Варшаве. Польская праграма не саступіць ні Вільні, ні Празе, запэўніваюць арганізатары фэсту.
Усе абнаўленні, дапаўненні ў праграме і навіны фестывалю будуць публікавацца на на старонцы фестывалю: Pradmova.eu.