У Барселоне выйшла кніга выбранай паэзіі Яўгеніі Янішчыц “Un ocell feréstec”. Выданне складаецца 135 вершаў і “Зорнай паэмы”, тэкст які пададзены паралельна на беларускай і каталонскай мовах. Укладальнікам і перакладчыкам выступіў Францэск Руіс Сарыяна, піша Суполка беларускіх пісьменнікаў. Францэск Руіс Сарыяна летась у 2025 годзе выдаў у мадрыдскім выдавецтве Visor […]
Month: май, 2026
Макс Шчур напісаў успаміны кліматычнага актывіста — навінка
Выдавецтва Rozum.Media, што месціцца ў Познані, выпусціла першую частку накладу новай кнігі Макса Шчура “Разьюшанасьць і любоў. Успаміны кліматычнага актывіста”. Як гаворыць аўтар, гэты твор ёсць вольным працягам 900-старонкавых успамінаў “Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе”. Пры адсутнасці грантаў і часу на творчасць кніга ўзнікла паводле ўзору “У дарозе” Керуака — спосабам […]
27 траўня ўручаць прэмію найлепшай паэтычнай кнізе
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымоніюўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую паэтычную кнігу, якая сёлетаадбудзецца 27 траўня 2026 году ў Новым Тэатры ў Варшаве. Сёлета прэмія адзначае дзясяты, юбілейны сезон. Гасцей вечара ў праграме чакаюць: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта “Lity Taler”, […]
Дубавец чытае ўспаміны Геніюш і дзеліцца згадкамі пра асабістыя сустрэчы ў Зэльве — падкаст
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў” (Камунікат, 2025), згадвае сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а […]
Стэфан Корф апісаў пешую вандроўку з Порту да Сант’яга — перадзаказ
Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі блогера, пісьменніка і праграміста “З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі” Стэфана Корфа. Навінку проста цяпер можна перадзамовіць праз сайт выдавецтва са зніжкай. Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольвае сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якуба, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць […]
“Ноч музеяў–2026” — афіша (каля)літаратурных падзей у Менску
16 траўня пройдзе традыцыйная “Ноч музеяў” і літаратурныя музеі Менску не стануць выключэннем. Музей Якуба Коласа, Музей Максіма Багдановіча і Літаратурны музей падрыхтавалі размаітыя праграмы: ад ценевага тэатру паводле твораў Пятра Васючэнкі да выступаў Іллі Шынкарэнкі, капэлы Алеся Лася і гурта “Барысаўскі тракт”. Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча сёлета абраў […]
Новы нумар зіну Pamyłka выйшаў на паперы і ў PDF
Каманда з 17 чалавек спрычынілася да стварэння новага дзявятага нумара навукова-папулярнага зіну Pamyłka, які цяпер можна набыць не толькі ў электроннай, але і ў папяровай версіі. Аўтары зіну нагадваюць, што зін — гэта грамадскі праект, які робіцца супольнымі сіламі і існуе толькі за кошт данатаў. Данаты ідуць на друк, на […]
28—31 траўня на кірмашы ў Варшаве будзе працаваць стэнд беларускіх выдавецтваў
28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд-салон, дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю. Чытачы змогуць пагартаць і прыдбаць кнігі выдавецтваў: Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Мяне Няма, Skaryna Press,“Янушкевіч”, “Пфляўмбаўм”, “Вясна” (Прага),Surma, […]
Журы назвала кароткі спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай
Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай, якой узнагародзяць найлепшую паэтычную кнігу 2025 году, назвала кароткі спіс намінантаў. З поўнага спісу намінатаў, у якім сёлета было 19 кніг, журы адабрала тройку найцікавейшых. Ігар Кулікоў “Нетутэйшая далечыня” (Янушкевіч, 2025) Сёмы паэтычны зборнік Ігара Кулікова, у якім сабраныя вершы, напісаныя ў 2021–2023 гадах, а […]
Выходзіць з друку факсіміле рукапіснага зборніка Геніюш
Выдавецтва Skaryna Press у супрацы з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане выпускае факсіміле рукапіснага зборніка Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945—1947”. Рукапіс, які ўласна і захоўваецца ў Лонданскім беларускі музеі, быў падрыхтаваны да друку цэлай камандай: укладальнікам Ігарам Івановым, рэдактаркай Янінай Лаўнік, моўнымі кансультанткамі […]





