28 траўня ў межах праекта Literarische Zu(sammen)künfte фонд мастацтваў Folker Skulima прысудзіў пяць стыпендый / прэмій падтрымкі, якія курыруе ініцыятыва “Weiter Schreiben”. Адну з прэмій атрымала беларуская перакладчыца і выдаўчыня Ірына Герасімовіч.
Прэміі фонду атрымліваюць аўтары і аўтаркі ў выгнанні, літаратурныя пасярэднікі і пасярэдніцы, перакладчы і перакладчыкі, а таксама незалежнае выдавецтва, якія разам дапамагаюць таму, каб літаратура з Сірыі, Афганістана, Беларусі і іншых крызісных рэгіёнаў мела свой голас у Германіі.
Перакладчыца Ірына Герасімовіч ўганараваная прэміяй як перакладчыца, папулярызатарка беларускай літуратуры і ініцыятарка выдавецкай акцыі “33 кнігі для іншай Беларусі”. Праект заснаваны і рэалізуецца разам з Лукасам Бэрфусам (Lukas Bärfuss) і Сільвіяй Засэ (Sylvia Sasse).


Таксама прэміі / стыпендыі падтрымкі атрымалі: сірыйская паэтка, рэдактарка, падкастарка, а таксама адна з найважнейшых літаратурных пасярэдніц сучаснай арабскай літаратуры ў Германіі Альбітар Каладжы (Albitar Kalaji); перакладчыца з фарсі Сара Раўхфус (Sarah Rauchfuß); сірыйска-палестынскі пісьменнік, паэт і выканаўца Абдальрахман Алькалак (Abdalrahman Alqalaq); выдавецтва Edition Orient.
Загалоўнае фота Nikita Fedosik






