Month: Ліпень, 2025

Стала вядома, хто перамог у конкурсе рукапісаў “Шуфлядка”

Каманда фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, якая праводзіць конкурс рукапісаў “Шуфлядка”, абвясціла пераможцаў трэцяга сезону. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”. Такім чынам, пераможцамі “Шуфлядкі” 2025 году сталі: Намінацыя “Дзіцячая і падлеткавая кніга” Юрый Мамчыц “Год чараўніцтва” За стварэнне казачнага свету, […]

Прыём заявак на творчую рэзідэнцыю ў Празе

У межах праграмы ЮНЭСКА “Гарады літаратуры” Прага запрашае падаваць заяўкі на двухмесяцовую творчую рэзідэнцыю. Чэская сталіца забяспечвае пісьменнікам і перакладчыкам магчымасць пражывання і працы ў цэнтры горада. Заяўкі прымаюцца на восем двухмесяцовых праграм 2026 году, якія пройдуць у наступных месяцах: Выдаткі на дарогу і пражыванне пакрывае Горад літаратуры Прага, таксама […]

26 ліпеня пройдзе свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

Музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на традыцыйнае свята паэзіі і песні, што праводзіцца ў месцы сілы і натхнення паэта непадалёк ад Маладзечна. Мерапрыемства пройдзе 26 ліпеня з 16 па 20 гадзіну. Менавіта ў вёску Ракуцёўшчына на адпачынак летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік Максім […]

Сяргей Дубавец у аўтарскім падкасце расказвае пра прачытанае ў альманаху “Апостраф”

Сяргей Дубавец у новым выпуску “Літаратурных зацемак”, падкаст-праекта спецыяльна для Bellit.info, дзеліцца ўражаннямі ад прачытання трэцяга выпуску альманаха “Апостраф”. Развагі пра паэзію Андрэя Хадановіча і Анатоля Івашчанкі, пра дэбют Лесі Стэфаніі-Міхалевіч, пра лёс забытых герояў, мастацкую прозу Валера Гапеева, дзённікі Барыса Пятровіча ды многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]

Новае выдавецтва Surma першай кнігай выпускае пераклад з літоўскай

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае ўласную кніжную марку Surma, пад якой будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў. Першай кнігай выдавецтва стаў раман Гінтараса Граяўскаса “Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі”. З літоўскай на беларускую твор пераклала Сабіна Брыло. Герой аповесці Гінтараса Граяўскаса адпраўляецца на пошукі дракона, […]

Максім Знак увайшоў у шорт-ліст прэміі Цэнтра Гавэла

Журы штогадовай прэміі “Парушэнне спакою”, якой ганаруецца адважны пісьменнік у небяспецы, абвесціла кароткі спіс намінантаў, сярод якіх апынуўся адвакат і літаратар Максім Знак. Прэмію арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла, паведамляе Беларускі ПЭН. Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве […]

Перадзамова на кнігу “Вайсковыя могілкі ў Мінску”

Выдавец Раман Цымбераў адкрыў папярэдні заказ на кнігу Юрыя Тамковіча і Паўла Каралёва “Вайсковыя могілкі ў Мінску. Зберагаючы памяць”. Пры замове і папярэдняй аплаце да 5 жніўня будзе дзейнічаць зніжка. АНАТАЦЫЯ: Кніга прысвечана гісторыі Вайсковых могілак Мінску. На падставе архіўных крыніц, перыёдыкі, успамінаў мінчан упершыню грунтоўна паказана гісторыя славутага некропаля. […]

Спрэчка пра цялеснае і духоўнае ў індыйскай “Казцы на вакацыі”

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае дзяліцца “Казкамі на вакацыі” паводле твораў Уладзіміра Дубоўкі. Пятая анімаваная казка ў падарунак школьнікам і іхным бацькам ўжо даступная на YouTube. “Чые рукі прыгажэйшыя” — пераклад індыйскай казкі, які зрабіў беларускі пісьменнік Уладзімір Дубоўка. Гэта гісторыя пра знешнюю і ўнутраную прыгажосць. Пакуль адныя спрачаюцца пра […]

Да выдання рыхтуецца новая кніга для дзяцей — шукаюць спонсараў

Музыка, папулярызатар фальклёру Сяржук Доўгушаў расказаў у фэйсбуку, што яны з камандай рыхтуюць да выдання новую дзіцячую беларускую кнігу — “Забаўлянкі”. “Забаўлянкі” — гэта яскравая і інтэрактыўная кніга для дзетак і бацькоў. “Амаль усё зроблена, засталося знайсці грошы на афармленне, дызайн і друк. Шукаем спонсараў і інвестараў”, — піша Сяржук Доўгушаў […]

У серыі “Паэты планеты” вышла дзве навінкі

Выдавец Раман Цымбераў паведаміў, што два новыя зборнікі з серыі “Паэты планеты” ўжо паступілі ў продаж. Гэта выбранае Лесі Украінкі і “Эпіграмы і афарызмы” Фрыдрыха фон Логау. Афарыстычныя творы нямецкага паэта Фрыдрыха фон Логау (1604—1655) былі напісаны збольшага падчас Трыццацігадовай вайны ў Еўропе. За сваю віртуозную паэтычную дасціпнасць без перабольшвання […]