У серыі “Паэты планеты”, у якой друкуюцца здабыткі сусветнай вершатворчасці, выйшла новая кніга — выбранае Восіпа Мандэльштама ў перакладах Георгія Ліхтаровіча.
Навінку ўжо можна прыдбаць у кнігарні “Акадэмкніга” (г. Менск, пр-т Незалежнасці, 72).
Восіп Мандэльштам (1891 — 1938) — расейскі паэт, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык. Пачынаў як сімваліст. Адзін з прадстаўнікоў літаратуры “сярэбранага веку”. Рэпрэсаваны.
На беларускую мову творы Мандэльштама перакладалі Рыгор Барадулін, Васіль Зуёнак, Навум Гальпяровіч, Людміла Хейдарава, Марыя Мартысевіч.